1Кіраўніку хору. На струнах. Маскіль. Давідаў.
2 1Сам. 23:19; 26:1 Пасля таго, як зіфейцы прыйшлі да Саўла, кажучы: «Вось, Давід у нас хаваецца».
3Божа, збаў мяне ў імя Тваё і ў магуцці Тваім судзі мяне.
4Божа, выслухай маё маленне, вушамі ўспрымі словы маіх вуснаў.
5 Пс. 86:14 Бо пыхліўцы падняліся супраць мяне і моцныя шукалі душу маю, і не паставілі яны Бога перад сабою.
6А вось Бог падтрымлівае мяне, Госпад — абаронца душы маёй.
7Павярні ліха на непрыяцеляў маіх і ў праўдзе Тваёй павынішчай іх.
8Добраахвотна складу я ахвяру Табе, вызнаваць буду імя Тваё, Госпадзе, бо яно добрае;
9бо ўратаваў Ён мяне ад усіх бед, і на непрыяцеляў маіх глядзела з пагардай вока маё.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
