Кніга Псальмаў Псальм 35 (34) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Давідаў.

Асудзі, Госпадзе, тых, што асуджаюць мяне; выйдзі супраць тых, што ідуць супраць мяне.

2Схапі малы і вялікі шчыт і ўстань на дапамогу мне,

3выцягні абсечны меч і сякіру супраць тых, што чыняць мне пераслед. Скажы душы маёй: «Ратунак твой — гэта Я».

4 Пс. 6:11; 40:15; 70:3 Хай пасаромяцца і збянтэжацца тыя, што шукаюць душу маю. Хай адступяцца назад і пасаромяцца тыя, што задумваюць ліха на мяне.

5 Пс. 1:4 Хай будуць яны, як попел на ветры, і анёл Божы, які праганяе іх.

6Хай дарога іх будзе цемрай і слізгатой, і Анёл Божы, які чыніць ім пераслед.

7Без прычыны бо нацягнулі яны на мяне сетку сваю, без прычыны выкапалі воўчую яму супраць душы маёй.

8Хай на яго прыйдзе загуба, пра якую ён не ведае, і сіло, што ён схаваў, хай захопіць яго, і ў тую самую згубу хай ён уваліцца.

9Душа ж мая будзе радавацца ў Госпадзе і цешыцца з Яго збавення.

10Усе косці мае скажуць: «Госпадзе, хто падобны да Цябе? Ты вырываеш няшчаснага з рук дужэйшага за яго, абнядоленага і беднага — ад тых, што рабуюць яго».

11Падняўшыся, фальшывыя суддзі дапытваліся ў мяне таго, пра што я не ведаю.

12Адгаджалі яны мне ліхам за дабро: адзінотаю душы маёй.

13Я ж, калі яны слабелі, апранаўся ў зрэбніцу, праз пост рабіў душу маю пакорлівай, і малітва мая ва ўлонні маім перамянялася.

14Я паводзіў сябе, як у адносінах да сваяка ці да брата майго, тужлівы, хіліў галаву, быццам па маці смуткуючы.

15А калі я пахіснуўся, яны ўзрадаваліся і сышліся разам, сышліся супраць мяне, наносячы раны, а я не ведаў.

16Рабавалі і не спыняліся, спакушалі мяне, здзекаваліся з мяне з пагардаю, скрыгаталі зубамі сваімі супраць мяне.

17Госпадзе, як доўга будзеш глядзець? Адвядзі назад душу маю ад ліхасці іх, ад ільвоў — адзіную маю.

18 Пс. 22:26 Вызнаваць Цябе буду на вялікім сходзе, пры мностве людзей хваліць Цябе буду.

19 Пс. 69:5; Ян. 15:25 Хай не пацяшаюцца з мяне несправядлівыя ворагі мае, якія зненавідзелі мяне без прычыны і робяць знакі вачамі сваімі.

20Бо не міралюбна размаўлялі яны і супраць пакорлівых на зямлі ліхое задумваюць.

21І супраць мяне разявілі раты свае, кажучы: «Добра! Добра! Бачылі вочы нашы!»

22Ты ўбачыў, Госпадзе, не маўчы; Госпадзе, не адступайся ад мяне!

23Абудзіся і чувай дзеля суда майго, Божа мой і Госпадзе мой, дзеля справы маёй!

24Судзі мяне па Сваёй справядлівасці, Госпадзе, Божа мой, хай не пацяшаюцца з мяне.

25Хай не думаюць у сваіх сэрцах: «Ага! Гэтага і хацелі мы!» Хай не кажуць: «Добра, нам па душы», хай не кажуць: «Праглынулі мы яго!»

26Хай пачырванеюць і збянтэжацца ўсе разам тыя, што цешацца з няшчасцяў маіх. Хай апрануцца ў сорам і ганьбу тыя, што шмат нагаворваюць на мяне.

27Хай радуюцца і цешацца тыя, што жадаюць справядлівасці маёй і хай заўсёды кажуць: «Хай узвялічаны будзе Госпад, які прагне супакою слугі Свайго».

28А язык мой апяваць будзе справядлівасць Тваю, цэлы дзень — хвалу Тваю.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help