Адкрыццё Яна Раздзел 8 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1І калі Ён зняў сёмую пячатку, настала ў небе маўчанне каля паўгадзіны.

2 Мц. 24:31; 1Кар. 15:52 І ўбачыў я сем анёлаў, якія стаялі перад Богам, і дадзена было ім сем труб.

3 Вых. 30:1, 3; Ам. 9:1 І выступіў іншы анёл, і стаў перад ахвярнікам, трымаючы залатую кадзільніцу, і дадзена было яму шмат фіміяму, каб з малітвамі ўсіх святых узнёс іх на залаты ахвярнік, які перад пасадам.

4 Лк. 1:10 І падняўся дым фіміяму разам з малітвамі святых з рукі анёла перад Богам.

5 Вых. 19:16; Святар. 16:12; Эзэк. 10:2 І ўзяў анёл кадзільніцу, і напоўніў яе агнём з ахвярніка, і кінуў на зямлю; і сталіся грымоты, і галасы, і маланкі, і землятрус.

6І сем анёлаў, што мелі сем труб, нарыхтаваліся, каб трубіць.

7 Вых. 9:23-25; Эзэк. 38:22 І першы анёл затрубіў. І стаўся град і агонь, змяшаны з крывёй, і былі кінуты на зямлю. І трэцяя частка зямлі згарэла, і трэцяя частка дрэў спалымнела, і ўся трава зялёная згарэла.

8І другі анёл затрубіў. І тады быццам велізарная гара, што палымнее агнём, кінута была ў мора. І трэцяя частка мора сталася крывёй,

9 Адкр. 16:3 і трэцяя частка марскіх істот, што мелі душы, вымерла, і трэцяя частка караблёў загінула.

10 Іс. 14:12 І затрубіў трэці анёл. І зляцела з неба велізарная зорка, якая палымнела, як паходня, і ўпала яна на трэцюю частку рэк і крыніц водных.

11 Ярэм. 9:15 І назва той зоркі чытаецца Палын. І трэцяя частка водаў ператварылася ў палын, і многа людзей паўмірала ад той вады, бо вельмі была горкая.

12 Іс. 13:10; Эзэк. 32:7; Ёэль 2:10, 31; 3:15; Мц. 24:29 І чацвёрты анёл затрубіў. І тады была пашкоджана трэцяя частка сонца, і трэцяя частка месяца, і трэцяя частка зорак, каб пацямнела іх трэцяя частка, і ўдзень не яснела трэцяя частка, і таксама ноччу.

13Потым глянуў я і пачуў аднаго анёла, які ляцеў па сярэдзіне неба, голасна ўскрыкваючы: «Гора, гора, гора тым, хто жыве на зямлі ад гукаў іншых труб трох анёлаў, якія павінны неўзабаве трубіць».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help