Кніга Ёва Раздзел 20 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Ёў 11:1 У адказ сказаў Зафар Нааматыт:

2«Таму разважанні мае зноў абуджаюць мяне, што разуменне заззяла ўва мне.

3Павучанне, якім ты мяне папракнуў, я выслухаю, а дух разумення майго адкажа мне.

4Ці не ведаеш ты гэтага ад пачатку, з часу, калі з’явіўся чалавек на зямлі,

5што радасць несправядлівых кароткая і весялосць бязбожнікаў — быццам імгненне.

6Калі пыха яго падымецца да неба, і галава яго дакранецца да хмар,

7як гной, канчаткова прападзе ён, і якія бачылі яго, спытаюцца: “Дзе ён?”

8Як сон, што адлятае, ён не знойдзецца, праміне ён, як начное марыва.

9 Пс. 36:10 Вока, якое бачыла яго, ужо не ўбачыць, і яго месца больш не будзе глядзець на яго.

10Сыны яго будуць імкнуцца спадабацца ўбогім, і рукі іх аддадуць яму маёмасць яго.

11Косці яго, што былі поўныя маладосці, разам з ім будуць спаць у парахне.

12Калі салодкае будзе ў вуснах яго зло, ён схавае яго пад языком сваім,

13будзе ён шкадаваць яго, ды не кіне яго і будзе трымаць у горле сваім,

14хлеб яго ва ўлонні яго пераменіцца ў жоўць змяіную знутры.

15Багацці, якія ён праглынуў, званітуе, і выцягне іх Бог з жывата яго.

16Піў ён атруту змяіную — і заб’е яго язык гадзюкі.

17Не ўбачыць ён ручаёў алею, рэк мёду і масла.

18Верне ён здабытак свой; не праглыне, не будзе цешыцца з багаццяў ад продажу.

19Бо, выдаткуючы, ён пакрыўдзіў убогіх, абрабаваў дом, а не збудаваў яго.

20Ніколі не насычаўся жывот яго і ў жаданнях сваіх не мог ён здаволіцца.

21Нічога не заставалася ад спажывання яго, і таму не застанецца нічога з маёмасці яго.

22Калі ён наесца, цесна яму будзе, і ўсякая пакута будзе нападаць на яго.

23Хай напоўніць ён жывот свой: спашле на яго Бог гнеў абурэння Свайго і вылье на яго вайну Сваю.

24Будзе ўцякаць ён ад жалезнай зброі ды патрапіць пад медны лук.

25Страла праб’е цела яго, а маланка — печань яго; прыйдуць да яго і апануюць яго жахі,

26уся цемра, скрытая ў сховішчах яго; паглыне яго агонь, якога не запальваюць; будзе знішчаны ён, калі застанецца ў палатцы сваёй.

27Нябёсы абвесцяць несправядлівасць яго, і зямля паўстане супраць яго.

28Будзе знішчаны род дому яго, будзе зрынуты ён у дзень гневу Божага.

29 Ёў 27:13 Такая доля чалавека бязбожнага ад Бога і спадчына, вызначаная яму Госпадам».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help