1Кіраўніку хору. Сыноў Корэ. Псальм.
2Усе народы пляскайце ў далоні, слаўце Бога голасам радасці.
3 Зах. 14:9 Бо Госпад — найвышэйшы, страшны, магутны Валадар над усёй зямлёй.
4Ён падначальвае нам народы і плямёны пад нашы ногі.
5Выбраў Ён для нас спадчыну нашу, хвалу Якуба, якога палюбіў.
6Уваходзіць Бог між радасці і Госпад пры гуку трубы.
7Спявайце Богу, спявайце. Спявайце Валадару нашаму псальмы.
8Бо Валадар усёй зямлі — Бог, спявайце ж з мудрасцю.
9Бог валадарыць над народамі, Бог сядзіць на пасадзе Сваім святым.
10Князі народаў сышліся з народам Бога Абрагамава, бо шчыты зямныя — у Бога: Ён узвысіўся вельмі высока.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
