Другі ліст да Карынцянаў Раздзел 2 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Я пастанавіў сам у сабе, каб не ісці да вас зноў у смутку,

2бо, калі я вас засмучаю, хто мяне парадуе, калі не той, хто быў мною засмучаны?

3 1Кар. 4:21; Гал. 5:10; 2Тэс. 3:4; Флм. 21 І пісаў я вам пра гэта, каб, прыбыўшы, не мець смутку ад тых, ад якіх належала радавацца, бо я перакананы адносна ўсіх вас, што мая радасць для ўсіх вас.

4Бо з вялікім жалем і тугою сэрца ды са слязамі пісаў я вам не дзеля таго, каб засмуціць вас, але каб вы адчулі, якую вялікую любоў маю я, асабліва ж да вас.

5 1Кар. 5:1; Гал. 4:12; Клс. 1:24 Калі хто засмуціў, то не мяне засмуціў, але, каб лішне не сказаць, часткова і ўсіх вас.

6Такому хопіць кары, вызначанай большасцю,

7 Гал. 6:1; Эф. 4:32 але лепш, каб вы такому даравалі ды суцешылі, каб празмерная згрызота яго не ахапіла.

8Таму прашу вас, каб выказалі такому любоў.

9 Рым. 4:17 З гэтаю мэтаю я пісаў, каб спазнаць вашу выпрабаванасць, ці ва ўсім вы паслухмяныя.

10 Мц. 18:18; Ян. 20:23 Каму вы даруеце, таму і я; бо і я, калі каму што дараваў, дык дараваў дзеля вас перад абліччам Хрыста,

11 Лк. 22:31 каб не звёў нас шатан, бо думкі яго добра нам вядомы.

12 Дзеі 14:27; 1Кар. 16:9 Калі я прыбыў у Трааду дзеля дабравесця Хрыстова і брама была мне адкрыта ў Госпадзе,

13 Дзеі 20:1; Гал. 2:1; Ціт. 1:4 я не меў супакою духу майму, бо не спаткаў Ціта, брата майго. Таму я развітаўся з імі і падаўся ў Мацэдонію.

14 1Кар. 15:57; Клс. 1:23 Хай будзе Богу падзяка за тое, што дае нам перамагаць у Хрысце заўсёды ды праз нас ва ўсякім месцы выяўляе водар пазнання Свайго.

15Мы, вось, мілы Богу водар Хрыстоў сярод тых, што дасягаюць збаўлення, і сярод тых, што гінуць:

16 Лк. 2:34; Ян. 9:39 для адных – водар смерці на смерць, а для другіх – водар жыцця на жыццё. І хто здатны на гэта?

17 1Пёт. 4:11; 2Пёт. 2:3; 2Кар. 4:2 Бо мы не фальшуем Слова Божага, як многія, але прамаўляем шчыра, як ад Бога на віду Бога ў Хрысце.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help