1Кіраўніку хору. Давідаў. Псальм. Песня.
2 Ліч. 10:35 Паўстае Бог, і рассейваюцца непрыяцелі Яго; і ўцякаюць ад аблічча Яго тыя, што ненавідзяць Яго.
3Як рассейваецца дым, Ты рассееш іх; як плавіцца воск ад агню, так згінуць грэшнікі ад Бога.
4Справядлівыя ж будуць весяліцца і радавацца перад Богам і адчуюць асалоду ў весялосці.
5Спявайце Богу, спявайце псальм імю Яго; учыніце дарогу Таму, Які ўзносіцца над аблокамі: імя Яму — Госпад. Усклікайце радасна перад Ім;
6бацька сірот і суддзя ўдоў, Бог у доме Сваім святым.
7Бог, Які селіць пакінутых у доме, Які выводзіць вязняў да дабрабыту; між тым бунтаўнікі будуць жыць на няплоднай зямлі.
8Божа, калі ішоў Ты перад народам Тваім, калі праходзіў Ты па пустыні,
9 Вых. 19:18 зямля здрыганулася, нават нябёсы струмяніліся перад Богам Сіная, перад Богам Ізраэля.
10Выпусціў Ты, Божа, дождж самаўладна; спадчына Твая саслабела — Ты ж аднавіў яе.
11Жывыя стварэнні Твае жылі там, падрыхтаваў Ты для беднага ў дабраце Сваёй.
12Госпад дае слова і абвяшчаюць добрае, вялікае мноства:
13«Цары войскаў уцякаюць, уцякаюць, а краса дому дзеліць здабычу.
14А вы спіце ў агароджах сваіх: крылы галубіцы ззяюць срэбрам, а пер’е іх — яснасцю золата.
15Калі разганяе па ёй цароў Усемагутны, снегам бялеецца Сэлмон».
16Гара Божая — гара Басан, гара крутая — гара Басан.
17Што глядзіце вы з пагардаю, горы крутыя, на гару, дзе спадабалася пасяліцца Богу? Бо Госпад паселіцца навечна.
18Калясніц Божых дзесяць тысяч тысяч: Госпад прыходзіць з Сіная ў святое месца.
19 Эф. 4:8 Узышоў ты на вышыню, палоннага прывёў у палон; атрымаў людзей у падарунак, каб нават бунтаўнікі пасяліліся ў Госпада Бога.
20Дабраславёны Госпад штодня; панясе нас Бог збавенняў нашых.
21Бог наш, Бог дзеля збаўлення; і ў Госпада, у Госпада — брама смерці.
22Але ж Бог знясе галовы Сваім непрыяцелям, валасатую чупрыну — тым, хто трывае ў сваіх злачынствах.
23Госпад сказаў: «Ад Басана прывяду назад, выведу назад з глыбіні марской,
24каб намачылася нага твая ў крыві, каб язык тваіх сабак атрымаў кавалак ад непрыяцеляў».
25Убачылі яны шэсце Тваё, Божа, шэсце Бога майго, Цара майго, у святое месца.
26Наперадзе ішлі спевакі, апошнімі ідуць гусляры, у цэнтры — дзяўчаты з бубнамі.
27У святынях дабраслаўляйце Бога, Госпада, вы, ад вытокаў Ізраэля.
28Там маладзенькі Бэньямін, што ўладарыць імі, князі Юды з харугвай сваёю, князі Забулона, князі Нэфталі.
29Даручы, Божа, магуццю Твайму; умацуй тое, Божа, што ты стварыў у нас!
30У святыні Тваёй, у Ерузаліме, цары прынясуць Табе дары!
31Напалохай звера ў трыснягу, статак быкоў сярод цялят народаў, якія хваляцца зліткамі срэбра. Разгані народы, якія імкнуцца да войнаў.
32Хай прыйдуць магнаты з Егіпта, хай Этыёпія працягне рукі свае да Бога.
33Валадарствы зямныя, спявайце Богу, грайце Госпаду, грайце Богу.
34Які імкнецца паўздоўж неба нябёсаў на ўсход; вось, падасць Ён голас Свой, голас магуцця.
35Прызнайце магуцце за Богам. Вышэй за Ізраэль веліч Яго, і магуцце Яго — у аблоках.
36Дзівосны Ты, Божа, ад святога месца Твайго! Бог Ізраэля Сам надасць магуцце і моц Свайму люду. Дабраславёны Бог!
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
