Кніга Псальмаў Псальм 24 (23) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Пс. 50:12; 1Кар. 10:26 Давідаў псальм. Госпадава зямля і што яе напаўняе, зямля і ўсе, хто жывуць на ёй.

2Бо Ён заснаваў яе на марах і ўмацаваў на рэках.

3Хто падымецца на гару Госпадаву або хто стане на святым месцы Яго?

4 Мц. 5:8 Бязгрэшны рукамі і чысты сэрцам, хто не ўзняў душу сваю да марнасцей і не прысягнуў падступна.

5Гэтакі атрымае дабраславенне ад Бога і апраўданне ад Бога, свайго Збаўцы.

6Такі вось ёсць род тых, што шукаюць Бога, тых, што шукаюць аблічча Бога Якубава.

7Падыміце, брамы, вярхі вашы і расчыніцеся, брамы спрадвечныя, і ўвойдзе Валадар Славы.

8Хто Ён, гэты Валадар Славы? — Госпад дужы і магутны, Госпад магутны ў бітве.

9Падыміце, брамы, вярхі вашы і расчыніцеся, брамы спрадвечныя, і ўвойдзе Валадар Славы.

10Хто Ён, гэты Валадар Славы? — Госпад магуццяў, вось хто такі Валадар Славы.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help