Кніга Ёны Раздзел 2 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Мц. 12:40 І загадаў Госпад вялікай рыбе праглынуць Ёну, і быў Ёна ў нутры рыбы тры дні і тры ночы.

2І маліў Ёна Госпада, Бога свайго, з нутра рыбы,

3 Пс. 42:8 і казаў: «У бядзе сваёй клікаў я Госпада, і Ён адказаў мне; з нутра пекла прызываў я, і Ты выслухаў просьбу маю.

4Ты кінуў мяне ў глыбіню, у сэрца мора, і вір акружыў мяне; усе цячэнні Твае і ўсе хвалі Твае прайшлі нада мной.

5І я казаў: “Адкінуты я ад вачэй Тваіх, дык як мне ўбачыць зноў святыню Тваю святую?”

6 Пс. 69:2, 3 Нахлынулі на мяне воды аж па горла, бяздонне ахутала мяне, марская трава абвіла галаву маю.

7Да падвалін гор я сышоў, зямныя запоры закрылі мяне навекі, але Ты, Госпадзе, Божа мой, вывеў з бездані жыццё маё.

8Калі зняможаная была душа ўва мне, успомніў я Госпада, і паплыла да Цябе малітва мая, у святыню Тваю святую.

9Тыя, якія пакланяюцца ідалам марным, пакідаюць Спагаднага свайго.

10Але я прынясу Табе ахвяру падзякі і, што абяцаў Табе, — споўню. Бо ў Госпада — збаўленне!»

11І Госпад даў загад рыбе, і яна выкінула Ёну на сухмень.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help