1Мудры сын любіць настаўленне бацькі, насмешнік не слухае, калі яго ганяць.
2 Высл. 14:11 З плода вуснаў сваіх чалавек жывіцца дабром, а душа крывадушніка — гвалтам.
3Хто вусны свае беражэ — беражэ душу сваю, а хто летуценны ў размове, — таму бяда.
4Гультай хоча, а не мае, а душа працавітых насыціцца.
5Справядлівы адмовіцца ад ілжывага слова, а бязбожнік сарамаціць і ганьбіць.
6Справядлівасць беражэ бязгрэшнага ў дарозе, а бязбожнасць ставіць падножку грэшніку.
7Ёсць той, хто быццам лічыцца за багача, хаця нічога не мае; і ёсць той, хто быццам лічыцца за беднага, хаця ў яго багацця шмат.
8Выкуп душы чалавека — яго багацце, а хто бедны — не вытрымлівае папроку.
9 Ёў 18:6; Высл. 24:20 Святло справядлівых весяліць, а каганец бязбожнікаў тухне.
10Між пыхліўцаў — толькі сваркі, а ў пакорлівых — мудрасць.
11Маёмасць ад марнасці паменшыцца, а хто збірае ў руку — памнажае.
12Надзея, што доўга не здзяйсняецца, вынішчае душу, а жаданне, што здзяйсняецца, — дрэва жыцця.
13Хто пагарднае словам робіць, той сам прычыняе шкоду сабе; а хто паважае пастанову, таму адплаціцца.
14Закон мудрага — крыніца жыцця, каб пазбегнуць путаў смерці.
15Добры розум выклікае ласку, а на шляху несумленных — бездань.
16Кожны разумны чалавек дзейнічае з розумам; а неразумны выяўляе бязглуздасць.
17Бязбожны вяшчун трапляе ў бяду, а верны пасол — здароўе.
18Беднасць і ганьба таму, хто пагарджае настаўленнем; а хто верыць таму, хто ганіць, — будзе ў пашане.
19Жаданне, калі споўніцца, цешыць душу, а бязглуздыя адмаўляюцца бегчы ад ліха.
20Хто з мудрымі ходзіць — будзе мудрым, а сябар бязглуздых зробіцца ліхім.
21За грэшнікамі гоніцца ліха, а дабром адплаціцца справядлівым.
22Добры чалавек пакідае спадкаемцамі сыноў і ўнукаў, а маёмасць грэшніка зберагаецца для справядлівага.
23Многа хлеба бывае і на нівах бедных, а ёсць і той, хто гіне, бо не хапае законнасці.
24 Высл. 23:13 Ненавідзіць сына свайго той, хто шкадуе розгі, а хто любіць яго, той заўжды выхоўвае яго.
25Справядлівы насычае і напаўняе душу сваю, а чэрава бязбожнікаў — ненаеднае.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
