Кніга Эздры Раздзел 1 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Ярэм. 25:11, 12; 29:10 Каб збылося слова Госпада, сказанае Ярэміем, узбудзіў Госпад дух Кіра, цара персаў, у першы год царавання яго, які на ўсё царства сваё разаслаў загад, пісьмова абвяшчаючы:

2 Іс. 44:28 «Вось што кажа Кір: “Усе царствы зямлі даў мне Госпад, Бог нябесны, і Ён загадаў мне пабудаваць дом Яму ў Ерузаліме, што ў Юдэі.

3Калі ёсць хто з вас з народа Яго, дык хай Бог яго будзе з ім, і хай ідзе ён у Ерузалім, які ў Юдэі, і збудуе дом Госпаду, Богу Ізраэля: гэта той Бог, што ў Ерузаліме.

4І ўсім, хто застаўся ва ўсіх месцах, дзе яны пражываюць, хай дапамогуць ім людзі іх мясцовасці, срэбрам, і золатам, і маёмасцю, і жывёлаю, а таксама добраахвотнымі ахвярамі для святыні Божай, што ў Ерузаліме”».

5Ды сабраліся кіраўнікі родаў Юды і Бэньяміна, і святары, і левіты дый кожны, чый дух Бог абудзіў, каб ісці на будаванне святыні Госпада, што была ў Ерузаліме.

6І ўсе тыя, што жылі побач, узмацнілі рукі іх, прыносячы срэбраны і залаты посуд, маёмасць, жывёлу ды каштоўнасці, апрача ахвяраў добраахвотных.

7 Эздр. 5:14 Дан. 1:1, 2 А цар Кір вынес посуд святыні Госпадавай, які Набукаданосар вывез з Ерузаліма і які змясціў у храме бога свайго;

8а аддаў іх Кір, цар персаў, праз руку скарбніка Мітрыдата, які перадаў іх Сасабасару, князю юдэйскаму.

9І вось лік іх: залатых чараў — трыццаць, срэбраных чараў — тысяча, нажоў — дваццаць дзевяць,

10келіхаў залатых — трыццаць, таксама келіхаў срэбраных — чатырыста дзесяць і іншага посуду надта многа;

11усяго пасудзін залатых і срэбраных — пяць тысяч чатырыста. Гэтае ўсё прынёс Сасабасар з тымі, што прыйшлі з перасялення бабілонскага ў Ерузалім.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help