Песня з Песняў Саламонава Раздзел 5 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1«Хай увойдзе ўлюбёны мой у сад свой і хай пакаштуе найлепшыя плады яго». «Увайшоў я у сад мой, сястра мая, нявеста; збіраў міру маю з пахамі маімі, спажываў соты з мёдам, піў віно з малаком маім. Ежце, сябры, і піце, і насычайцеся, найдаражэйшыя!»

2«Я сплю, а сэрца маё чувае, голас майго ўлюбёнага, які стукае: “Адчыні мне, сястра мая, сяброўка мая, галубка мая, беззаганная мая, бо галава мая ўся ў расе, кучары мае — у кроплях начных!”

3 Пс. 66:13 Сукню маю скінула з сябе, як жа зноў мне надзяваць яе? Памыла ногі мае, як жа зноў брудзіць іх?

4Улюбёны мой працягнуў руку сваю праз дзірку, і задрыжэла імгненна нутро маё.

5Устала, каб адчыніць міламу майму; з рук маіх капала міра, а пальцы мае поўныя міры найкаштоўнейшай над ручкаю засаўкі.

6Адчыніла ўлюбёнаму майму, але ён павярнуўся і сышоў. Душа мая абамлела, калі ён адышоў. Шукала — і не знайшла яго, гукала — і не адазваўся ён мне.

7Напаткалі мяне вартаўнікі, якія абыходзяць кругом горад; збілі мяне і пакалечылі мяне, здзёрлі плашч мой з мяне вартаўнікі муроў.

8Заклінаю вас, дочкі Ерузаліма: “Калі спаткаеце ўлюбёнага майго, што скажаце вы яму?” — “Што знемаглася ад кахання”».

9«Што ёсць у мілага твайго ў параўнанні з іншымі, о найпрыгажэйшая з жанчын? Што ёсць у мілага твайго ў параўнанні з іншымі, што так нас заклінаеш?»

10«Мой любы белы ды румяны, вылучаецца сярод тысяч.

11Галава яго — найчысцейшае золата, кучары яго — як галіны пальмаў, чорныя, як крук.

12Вочы яго — як галубы над струменем водаў, што, памытыя ў малацэ, над струменем паўнаводным сядаюць.

13Шчокі яго — як кветнікі водараў, грудкі пахаў паблізу раўнюткіх ручаёў; вусны яго — лілеі, з якіх сцякае найлепшая міра.

14Рукі яго — вальцы залатыя, поўныя гіяцынтаў; жывот яго — разьба з косці слановай, што выкладзена сапфірамі.

15Ногі яго — мармуровыя калоны, якія пастаўлены на залатых падножжах; выгляд яго падобны да Лібана, узнёслы, нібы кедры.

16Вусны яго салодкія, і ўвесь ён прывабны. Такі вось улюбёны мой, і такі вось сябар мой, дочкі Ерузаліма».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help