Кніга Роду Раздзел 9 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Род. 1:28; 9:7 І дабраславіў Бог Ноя і сыноў яго, і сказаў ім: «Расціце, і размнажайцеся, і залюдняйце зямлю.

2Хай усе жывёлы, звяры зямныя і ўсе птушкі паднебныя з усімі тымі, што рухаюцца па зямлі, баяцца вас і дрыжаць перад вамі; усе рыбы марскія аддадзены ў рукі вашы.

3 Род. 1:29 Усё, што рухаецца і што жыве, будзе вам на ежу, як расліны зямныя, усё даю вам,

4 Святар. 3:17; 7:26-27; 17:10-14; 19:26; Паўт. Зак. 12:16, 23; 15:23 за выключэннем таго, што ёсць целам з душою, якая ў крыві, — не ежце.

5Бо спытаю за кроў душ вашых з усіх жывёл; і з чалавека, і з брата яго спытаю за душу чалавека.

6 Род. 1:26; Вых. 20:13 Хто праліе кроў чалавечую, чалавекам будзе пралітая і яго кроў; бо чалавек створаны на вобраз Божы.

7 Род. 1:28; 9:1 А вы расціце і размнажайцеся, залюдняйце зямлю і валодайце ёю».

8Вось што яшчэ сказаў Бог Ною і сынам яго разам з ім:

9«Я, вось, усталёўваю запавет Мой з вамі і з нашчадкамі вашымі пасля вас

10ды для кожнай жывой душы, якая разам з вамі: ці з ліку птушак, ці з ліку жывёл і ўсіх звяроў зямлі, якія з вамі, — для ўсіх, якія выйшлі з аркі, для ўсіх звяроў зямлі.

11Я ўсталёўваю запавет Мой з вамі так, што ўжо болей ніколі не будзе знішчана ніводнае цела водамі патопу ды ўжо ніколі не будзе патопу, што нішчыць зямлю».

12І сказаў Бог: «А гэта знак пагаднення, які Я даю паміж Мной і вамі і для кожнай душы жывой, якая з вамі, на вечныя пакаленні.

13Вясёлку Маю пакладу на хмарах, і будзе яна знакам пагаднення паміж Мной і паміж зямлёю.

14Калі пакрыю аблокамі неба, пакажацца вясёлка Мая на аблоках,

15і прыгадаю Я пагадненне Маё з вамі і з кожнай душою жывой, з кожным чалавекам: і не будзе болей водаў патопу на пагібель усяго цялеснага.

16І будзе вясёлка на аблоках, і ўбачу Я яе, і прыгадаю вечнае пагадненне, якое ёсць запаветам паміж Богам і кожнай жывой душою ўсякага цела, якое ёсць на зямлі».

17І сказаў Бог Ною: «Гэта будзе знак пагаднення, якое Я заключыў між Мною і кожным целам на зямлі».

18Сынамі ж Ноя, якія выйшлі з аркі, былі Сэм, Хам і Яфэт. І менавіта Хам быў бацькам Ханаана.

19Гэтыя тры былі сынамі Ноя, і ад іх залюднілася ўся зямля.

20Ной, які быў земляробам, пачаў садзіць вінаграднік.

21П’ючы віно, ён ап’янеў і ляжаў, аголены, у сваёй палатцы.

22Хам, бацька Ханаана, убачыўшы галізну бацькі свайго, сказаў аб гэтым двум сваім братам, якія былі па-за палаткай.

23Тады Сэм і Яфэт усклалі плашч на плечы свае і, ідучы задам, прыкрылі сорам бацькі свайго; і твары іх былі звернуты назад, і яны не бачылі галізны бацькі свайго.

24Калі Ной, прачнуўшыся па ап’яненні ад віна, даведаўся, што яму зрабіў яго наймалодшы сын,

25то сказаў: «Пракляты Ханаан! Будзе ён паслугачом паслугачоў у братоў сваіх».

26І сказаў: «Дабраславёны Госпад, Бог Сэма! Хай Ханаан будзе яго паслугачом.

27Хай распаўсюдзіць Бог Яфэта. І хай ён пражывае ў палатках Сэма, і хай Ханаан будзе яго паслугачом».

28І жыў Ной па патопе трыста пяцьдзесят гадоў.

29І споўнілася ўсіх дзён яго дзевяцьсот пяцьдзесят гадоў, і ён памёр.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help