Кніга Ярэміі Раздзел 27 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 2Цар. 24:18-20; 2Пар. 36:11-13 На пачатку валадарання Сэдэцыі, сына Осіі, цара Юдэйскага, было слова гэтае ад Госпада Ярэміі, што казала:

2«Гэта сказаў Госпад: “Зрабі сабе путы і ярмо і ўскладзі іх сабе на шыю.

3Потым пашлі іх цару Эдома і цару Мааба, і цару аманіцян, і цару Тыра, і цару Сідона праз іх пасланцоў, якія прыбылі ў Ерузалім да Сэдэцыі, цара Юдэйскага”.

4І загадай ім, каб перадалі сваім уладарам: гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: “Так маеце сказаць сваім уладарам:

5“Гэта Я стварыў зямлю, чалавека і жывёлу, якія ёсць на паверхні зямлі, Сваёй вялікай сілай і Сваёй узнятай рукой; і Я даю яе таму, каму Мне спадабаецца.

6 Ярэм. 28:14 І вось цяпер даў Я ўсе гэтыя землі ў рукі Набукаданосара, цара Бабілона, Майго паслугача, аддаю яму нават палявых звяроў, каб яму служылі.

7І будуць служыць яму ўсе народы, і сыну яго, і сыну яго сына, пакуль не прыйдзе час таксама і на саму яго зямлю; і будуць служыць яму вялікія народы і вялікія цары.

8Народ і царства, якія не хацелі б служыць Набукаданосару, цару Бабілона, і якія не схілілі шыі сваёй пад ярмо цара Бабілона, Я наведаю голадам і мечам, і заразай, — кажа Госпад, — пакуль не аддам іх у яго рукі.

9Вы ж не слухайце вашых прарокаў, ані чараўнікоў, ані варажбітоў, ані шаптуноў, ані вешчуноў, якія гавораць вам: “Не будзеце вы служыць цару Бабілона”,

10бо прадказваюць яны вам няпраўду, каб вас выдаліць з вашай зямлі, і каб Я вас выгнаў, і каб вы загінулі.

11Што ж да народа, які схіліць шыю сваю пад ярмо цара Бабілона і будзе яму служыць, то Я пакіну яго ў сваёй зямлі, — кажа Госпад, — і будзе ён абрабляць яе і на ёй пражываць”».

12Да Сэдэцыі, цара Юдэйскага, прамаўляў я згодна з гэтымі ўсімі словамі, так кажучы: «Скарыце шыі свае пад ярмо цара Бабілона, служыце яму і народу яго, і будзеце жыць.

13Нашто паміраць вам, табе і народу твайму, ад меча, голада і заразы, як гэта прадказаў Госпад аб народзе, які не хацеў бы служыць цару Бабілона?

14Не слухайце слоў прарокаў, якія кажуць вам: “Не будзеце служыць цару Бабілона”, бо яны гавораць вам хлусню.

15 Ярэм. 14:14; 23:21 “Не пасылаў Я іх, — кажа Госпад, — і яны праракуюць у імя Маё няпраўду, каб Я выкінуў вас і каб вы пагінулі там, як тыя прарокі, што прадказваюць вам”.

16 Ярэм. 28:1-3 А да святароў і да гэтага народа я прамаўляў, кажучы: “Гэта кажа Госпад: “Не слухайце слоў вашых прарокаў, якія праракуюць вам, кажучы: “Вось, пасудзіны дома Госпада вернуцца хутка цяпер з Бабілона”. Бо праракуюць яны вам няпраўду.

17Не слухайце ж іх, і будзьце пакорныя цару Бабілона, і будзеце жыць. Навошта пераўтвараць гэты горад у пустыню?

18І калі яны сапраўды прарокі і ў іх ёсць слова Госпада, хай бы яны прыйшлі да Госпада, каб посуд, які застаўся ў доме Госпада, у палацы цара Юды і ў Ерузаліме, не адышоў у Бабілон”».

19 2Цар. 25:13; Ярэм. 52:17 Гэта вось кажа Госпад Магуццяў аб слупах, аб моры і аб падножжах і аб рэшце посуду, якія пакінуты былі ў гэтым горадзе,

20 2Цар. 24:12, 13 якія не забраў Набукаданосар, цар Бабілона, калі павёў з Ерузаліма ў Бабілон Ёахіна, сына Ёакіма, цара Юдэйскага, разам з усімі вяльможамі Юдэі і Ерузаліма.

21Бо гэта вось кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля, пра посуд, што застаўся ў доме Божым і ў палацы цара Юдэйскага ў Ерузаліме:

22«Будзе ён перанесены ў Бабілон і там застанецца аж да дня наведання яго, у якім Я паруплюся аб ім, — кажа Госпад. — І Я зраблю так, што яно з’явіцца, і Я вярну на гэтае месца».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help