Кніга Псальмаў Псальм 55 (54) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Кіраўніку хору. На струнах. Маскіль. Давідаў.

2Успрымі вушамі, Божа, малітву маю і не ўхіляйся ад малення майго.

3Звярні ўвагу на мяне і выслухай мяне! Я стрывожаны ў розуме маім і стурбаваны

4ад голасу непрыяцеля і ад уціску грэшніка. Бо яны ўзвальваюць на мяне несправядлівасць і ў гневе назалялі мне.

5Пакутуе ўва мне маё сэрца, і смяротны жах напаў на мяне.

6Страх і трымценне апанавалі мяне, і ахапіў мяне сполах.

7І кажу: «О, каб меў я крылы, як галубка, — і паляцеў бы і спачыў бы?

8Вось, кінуся я наўцёкі і застануся ў пустыні.

9Буду шукаць я Таго, Хто збавіць мяне ад подыху буры і навальніцы».

10Расцерушы, Госпадзе, раздзялі мовы іх, бо ўбачыў я раз’ятранасць і гвалт у горадзе.

11Днём і ноччу ходзяць яны наўкол па мурах яго, несправядлівасць, прыгнёт і злачынства пасярод яго;

12і не сыходзяць з плошчаў яго круцельства і ашуканства.

13Бо калі б вораг зневажаў мяне, то, як бы ні было, я вытрываў бы; ці калі б той, што ненавідзіць мяне, паўстаў супраць мяне, я, магчыма, схаваўся б ад яго.

14Але ты, чалавеча, аднагодак мой, сваяк і прыяцель мой,

15з якім мелі мы калісьці мілыя зносіны: у доме Божым хадзілі мы ва ўрачыстай працэсіі.

16Хай сыдзе на іх смерць, хай жывымі сыдуць яны ў пекла, бо злачынства у дамах іх, паміж імі.

17А я паклічу Бога, і Бог збавіць мяне.

18Вечарам, раніцай і апоўдзень буду я разважаць і ўздыхаць, і Ён пачуе голас мой.

19Адкупіць Ён у супакоі душу маю ў тых, якія нападаюць на мяне, бо яны сярод многіх — супраць мяне.

20Пачуе Бог і ўпакорыць іх, бо Ён — спакон вякоў. А яны не мяняюцца і не баяцца Бога.

21Уздымае ён руку сваю на блізкіх; парушылі яны дамоўленасць сваю.

22Вусны яго лягчэйшыя за масла, а ў сэрцы іх — вайна, прамовы яго пяшчотнейшыя за алей, але яны — голыя мячы.

23 1Пёт. 5:7 Ускінь на Госпада клопаты твае, і Ён цябе падтрымае, не дасць Ён ніколі пахіснуцца справядліваму.

24 Ёў 15:32; Пс. 5:7; Экл. 7:17 А Ты, Божа, укінеш іх у студню згубы; людзі крыважэрныя і падступныя не дажывуць да палавіны дзён сваіх, а я вось спадзяюся на Цябе, Госпадзе.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help