Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха) 20 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Лепш дакараць, чым гневацца, і таму, хто вызнае ў маленні, – не перашкаджаць!

2Страсць еўнуха згвалчвае дзяўчыну:

3гэта тое самае, што правесці суд несправядлівы – сілаю.

4Як добра выкрытаму паказаць пакаянне! Бо так усцеражэшся добраахвотнага граху.

5Бывае, што хто маўчыць, той аказваецца мудрым, і іншы ненавісны за сваю языкатасць.

6Бывае, хто маўчыць, бо не ведае, што адказаць, і іншы маўчыць, чакаючы адпаведнага часу.

7Мудры чалавек будзе маўчаць аж да часу, а языкаты і дурань не будзе чакаць часу.

8Хто шмат слоў гаворыць – будзе пракляты, і хто несправядліва сабе бярэ ўладу, пападае ў нянавісць.

9Бывае поспех у няшчасцях чалавеку неакуратнаму, і бывае знаходка – на шкоду.

10Бывае дар, які не ёсць карысны, і бывае такі дар, які з’яўляецца двайной аддзякаю.

11Бывае ўпакарэнне дзеля славы, і здараецца, хтосьці ад пакорлівасці падымае галаву.

12Бывае, што за малую цану купляе шмат і плаціць за гэта ў сем разоў больш.

13Мудрэц словамі робіць сябе любімым, і ласка неразумных застанецца дарэмнай.

14Дар неразумнага не будзе табе карысным, бо яго вочы – семярныя:

15мала дасць, а шмат упікаць будзе, і раскрывае вусны свае, як вяшчун.

16Хто сёння пазычае, і заўтра дамагаецца звароту: ненавісны чалавек такі!

17Неразумны кажа: «Не маю прыяцеля, ды не маю ўдзячнасці за мае даброцці».

18Бо тыя, што ядуць яго хлеб, – ёсць ілжывага языка. Колькі іх і колькі разоў абсмяюць яго!

19Бо не толькі тое, што меў мець, добрым розумам раздзяліў, падобна і тое, што не меў мець – ёсць абыякавае яму.

20 Высл. 26:9 Лепш падзенне на зямлю, чым падзенне языком: так падзенне ліхіх скора надыдзе.

21Непрыемны чалавек – як байка не ў свой час; яна будзе заўсёды ў вуснах невыхаваных.

22Прымаўка з вуснаў неразумнага будзе праціўная, бо не кажа яе ў адпаведны час.

23Бывае, што нехта ўстрымліваецца ад граху праз недастатак, і ў час супачынку свайго не будзе перажываць.

24Бывае, што праз сорам губіць хто сваю душу, і губіць яе ад неразважнага чалавека; губіць ён сябе прыняццем гэтага чалавека.

25Іншы з-за сораму прыракае што прыяцелю і так нажывае сабе ў ім ворага.

26Ілгарства ёсць ліхая прывычка ў чалавеку, і ў вуснах людзей невыхаваных будзе пастаянна.

27Лепшы злодзей, чым той, хто заўсёды лжэ; загубу ж атрымаюць абодва ў спадчыну.

28Прывычка лгаць чалавека зневажае, і сорам яго заўсёды з ім.

29Слова прыказак: Мудры ў словах выкажа сябе, і чалавек мудры спадабаецца магнатам.

30 Сірах. 41:17, 18; Мц. 5:14-16 Хто абрабляе зямлю сваю, павысіць сцірту збожжа, і хто спаганяе справядлівасць – сябе ўзвысіць; а хто падабаецца магнатам – усцеражэцца несправядлівасці.

31Частаванні і дарункі асляпляюць вочы суддзяў, і яны, як быццам аброць на вуснах, адварочваюць іх дакаранні.

32Схаваная мудрасць і скрыты скарб – якая з іх абаіх карысць?

33Лепшы той, хто скрывае неразумнасць сваю, чым чалавек, які скрывае сваю мудрасць.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help