1 Сірах. 11:24; Лк. 12:15-21 Не пакладайся на маёмасць сваю ды не кажы: «Хапае мне ўсяго ў жыцці».
2Не ганіся за дужасцю сваёй, каб ісці за пажаданнямі свайго сэрца,
3ды не кажы: «Хто пераадолее мяне?» або: «Хто пакарае мяне за ўчынкі мае?» – Бог бо будзе спаганяць справядлівасць.
4 Экл. 8:11 Не кажы: «Зграшыў, і што мне благога сталася?» – Узвышні бо ёсць цярплівы Аддаўца.
5 Сірах. 37:1-6 Бойся, ці Бог адпусціць табе грэх, і не дадавай грэх да граху,
6і не гавары: «Міласэрнасць Госпадава вялікая, Ён злітуецца над мноствам маіх грахоў»;
7бо міласэрнасць і гнеў у Яго хутка праходзяць, і гнеў Яго супачывае на грэшніках.
8Не марудзь навярнуцца да Госпада і не адкладай гэтага з дня на дзень.
9Раптоўна бо прыйдзе гнеў Яго, і ў час помсты – прападзеш.
10 Высл. 10:2 Не пакладайся на несправядліва набытыя багацці, бо нічога яны не дапамогуць у час гібелі.
11Не вей пры ўсякім ветры і не хадзі ўсякаю сцяжынкаю, так бо выяўляецца ў раздвоеным языку кожны грэшнік.
12 Мц. 5:37; Як. 5:12 Будзь цвёрды ў сваім перакананні, і ў праўдзівасці пераканання твайго і ведаў няхай праводзіць цябе слова супакою і справядлівасці.
13Будзь скоры да слухання слова, каб зразумець, і не спяшайся даваць адказ.
14Калі ёсць у цябе розум – адкажы блізкаму; а калі не – пакладзі руку сваю на вусны свае, інакш захопіць цябе слова няўмелае і будзеш пасаромлены.
15 Як. 3:6 Праз мову – гонар і ганьба; язык жа бывае чалавеку на падзенне яго.
16Хай не называюць цябе паклёпнікам, ды не ачарняй языком сваім.
17Злодзеем быць – ганьба, і крывадушніку – найгоршае асуджэнне, плеткару ж – нянавісць, і варожасць, ды ганьба.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
