Дзеі святых Апосталаў Раздзел 9 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Гал. 1:13; 1Цім. 1:13 Саўл жа, дыхаючы пагрозамі і забойствамі на вучняў Госпадавых, прыйшоў да першасвятара

2і папрасіў у яго лістоў да сінагог у Дамаску, каб, калі знойдзе каго гэтага напрамку, як мужчын, так і жанчын, увязніўшы, дастаўляць у Ерузалім.

3 1Кар. 15:8 І ў дарозе здарылася так, што, калі ён набліжаўся да Дамаска, раптам агарнула яго святло з неба,

4і, падаючы на зямлю, пачуў голас, які казаў яму: «Саўле, Саўле, чаму Мяне пераследуеш?»

5Ён сказаў: «Хто Ты, Госпадзе?» А Госпад сказаў: «Я – Ісус, Якога ты пераследуеш! Цяжка табе супраць ражна ўпірацца?»

6Ён у жаху і трымценні сказаў: «Госпадзе, што хочаш, каб я рабіў?» А Госпад яму: «Устань і ідзі ў горад, і скажуць табе, што маеш рабіць».

7Тыя ж людзі, што былі з ім у дарозе, стаялі аслупянеўшы, бо чулі голас, але нікога не бачылі.

8Саўл жа падняўся з зямлі, раскрыў вочы, але нічога не бачыў; дык завялі яго ў Дамаск, трымаючы за руку.

9І тры дні не бачыў, не еў і не піў.

10У Дамаску ж быў адзін вучань, на імя Ананія, і сказаў яму Госпад у бачанні: «Ананія!» А той гаворыць: «Вось я, Госпадзе».

11А Госпад яму: «Устань і ідзі на вуліцу, што завецца Простая, ды ў доме Юды запытай пра Саўла з Тарса, вось жа, ён моліцца,

12ды ў бачанні ўгледзеў чалавека, на імя Ананія, які прыйшоў і ўсклаў руку на яго, каб ён зноў бачыў».

13 Дзеі 8:3; Гал. 1:23 І Ананія адказаў: «Госпадзе, я чуў ад многіх пра гэтага чалавека, колькі ён зла ўчыніў святым Тваім у Ерузаліме;

14і тут ён мае ўладу ад першасвятароў вязніць усіх, хто прызывае імя Тваё».

15 Рым. 1:1; 1Кар. 15:10; Гал. 1:15; Эф. 3:7; 1Цім. 2:7; 2Цім. 1:11 Але Госпад сказаў яму: «Ідзі, бо Я выбраў гэтага як пасудзіну, каб занесці імя Маё паганам і царам і сынам Ізраэля;

16 2Кар. 4:11; Гал. 6:17; Плп. 1:29; 2Цім. 3:11 і Я пакажу яму, колькі ён мае цярпець дзеля імя Майго».

17І Ананія пайшоў, і ўвайшоў у дом, ды, усклаўшы рукі на яго, сказаў: «Браце Саўле! Госпад паслаў мяне, Ісус, Які аб’явіўся табе ў дарозе, якой ты ішоў, каб ты зноў бачыў ды быў напоўнены Духам Святым».

18І ў той момант быццам луска адпала з вачэй яго, і ён зноў атрымаў зрок. І, падняўшыся, быў ахрышчаны,

19і калі спажыў пасілак, набраўся сіл. І некалькі дзён Саўл быў з вучнямі, якія былі ў Дамаску,

20і зараз жа стаў абвяшчаць у сінагогах Хрыста, што Ён – Сын Божы.

21 Гал. 1:13 І ўсе, што чулі гэта, дзівіліся і казалі: «Ці ж гэта не той самы, што ў Ерузаліме загубіў тых, якія прызывалі гэтае імя, і ці не па тое ён прыйшоў сюды, каб, увязніўшы іх, весці да першасвятароў?»

22А Саўл тым адважней выступаў і бянтэжыў юдэяў, што жылі ў Дамаску, даводзячы, што Гэты ёсць Хрыстос.

23 2Кар. 11:26 Калі мінула шмат дзён, юдэі ўчынілі нараду, каб забіць яго,

24 2Кар. 11:32 але Саўлу сталі вядомы іх намеры. А яны днём і ўночы пільнавалі ля брамы, каб яго забіць;

25і вучні, узяўшы яго, уночы спусцілі ў кашы цераз мур ды выправілі.

26 Гал. 1:17 І калі Саўл прыбыў у Ерузалім, дык стараўся далучыцца да вучняў, але ўсе баяліся яго, не верачы, што ён вучань.

27Толькі Барнаба, прыняўшы яго, прывёў да Апосталаў ды расказаў ім, як у дарозе ён убачыў Госпада і што Той сказаў яму, ды з якою адвагай выступаў у Дамаску ў імя Ісуса.

28 Гал. 1:18 І быў ён разам з імі, ды ўваходзіў і выходзіў з Ерузаліма, смела выступаючы ў імя Госпада Ісуса.

29 2Кар. 11:26 Гутарыў таксама і спрачаўся з геленістамі. Яны ж імкнуліся яго забіць.

30Даведаўшыся пра гэта, браты адвялі яго ў Цэзарэю і выправілі ў Тарс.

31 Эф. 4:16 Тым часам царква мела супакой ва ўсёй Юдэі, Галілеі і Самарыі, будавалася і хадзіла ў страху Госпадавым і ў пацяшэнні ад Духа Святога ўзрастала.

32І сталася, Пётра, наведваючы ўсіх, дабраўся і да святых, што пражывалі ў Лідзе.

33Там напаткаў ён аднаго чалавека, імем Энэй, які быў спаралізаваны і восем гадоў праляжаў у ложку.

34І гаворыць яму Пётра: «Энэй, Ісус Хрыстос цябе аздараўляе; падыміся і засцялі сабе». І ён адразу ўстаў.

35І бачылі яго ўсе тыя, што насялялі Ліду і Сарон, і навярнуліся да Госпада.

36 Ян. 1:3; 1Цім. 2:10; Ціт. 3:8 А была ў Ёпе адна вучаніца, імем Табіта, значыць «сарна»; яна была поўная добрых учынкаў і міласцін, якія рабіла.

37Сталася ж у тыя дні, што яна захварэла і памерла; яе памылі ды палажылі ў святліцы.

38А як Ліда ёсць недалёка ад Ёпы, дык вучні, пачуўшы, што там знаходзіцца Пётра, паслалі да яго двух мужоў папрасіць яго: «Прыйдзі да іх, не марудзь!»

39І Пётра, устаўшы, пайшоў з імі; і, калі прыйшоў, завялі яго ў святліцу, і акружылі яго там усе ўдовы, плачучы і паказваючы яму тунікі і адзенне, якія зрабіла Сарна, калі была з імі.

40 Мц. 9:25; Мк. 5:41; Лк. 7:14 І, выправіўшы ўсіх, Пётра ўпаў на калені ды маліўся, і, павярнуўшыся да цела, сказаў: «Табіта, устань!» І яна адкрыла вочы свае ды, убачыўшы Пётру, села.

41Пётра ж, падаўшы ёй руку, падняў яе і, паклікаўшы святых і ўдоў, паказаў яе жывую.

42 Ян. 11:45 І стала вядома пра гэта па ўсёй Ёпе, і многія ўверылі ў Госпада.

43І сталася, што яшчэ многа дзён заставаўся Пётра ў Ёпе ў нейкага гарбара Сімона.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help