1 Дзеі 5:41 Якуб, слуга Бога і Госпада Ісуса Хрыста, вітае дванаццаць пакаленняў, што ў расцярушанні.
2 Дзеі 5:41; 1Пёт. 1:6; 1Кар. 10:13; 2Кар. 7:4 Браты мае! Уважайце сабе за вялікую радасць, калі трапляеце ў розныя спакусы.
3 1Пёт. 1:7; Рым. 5:3 Ведайце, што выпрабаванне веры вашай выклікае цярплівасць.
4 Мц. 5:48; Лк. 21:19; Геб. 10:36 Цярплівасць жа будзе мець дасканалае дзеянне, каб вы былі дасканалымі ды беззаганнымі, без ніякіх недахопаў.
5Калі ж каму з вас не хапае мудрасці, хай просіць яе ў Бога, Які дае ўсім шчодра і без дакораў, і будзе дадзена яму.
6 Мк. 11:23; Ян. 14:13 Хай жа ён просіць з вераю, ані крыху не сумняваючыся, бо хто сумняваецца, той падобны да марской хвалі, якую вецер падымае і ганяе.
7Хай гэткі чалавек не спадзяецца атрымаць што-колечы ад Госпада,
8чалавек дваісты ў душы, нетрывалы на ўсіх сваіх шляхах.
9Хай пакорны брат ганарыцца сваім узвышэннем,
10 1Пёт. 1:24 а багаты – сваім прыніжэннем, бо праміне ён, як краска палявая.
11Бо ўзышло ўпальнае сонца і высушыла траву, ды апала краска яе, і знік прыгожы выгляд яе. Так і багаты змарнее на шляхах сваіх.
12 Мц. 10:22; Лк. 6:22; 1Пёт. 3:14; 1Кар. 9:25; 2Цім. 4:8 Шчасны чалавек, які выстаіць у спакусе, бо па выпрабаванні атрымае вянок жыцця, які абяцае Бог тым, што любяць Яго.
13 Лк. 11:4 Хай ніхто спакушаны не кажа: «Бог мяне спакушае», бо Бог не спакушаецца ліхам ды Сам нікога не спакушае.
14Спакушаецца кожны сваёй пажадлівасцю, захоплены яе прывабнасцю.
15 Рым. 5:12 А пажадлівасць, пачаўшы, спараджае грэх, а грэх, калі бывае ўчынены, спараджае смерць.
16Не дапускайце аблуд, браты мае найдаражэйшыя!
17 Ян. 3:27 Усякае дабро, што нам даецца, ды ўсякі дар дасканалы з вышыні ад Айца святла сыходзіць, у Якога няма перамены, ані ценю зменнасці.
18 Ян. 1:13; 1Пёт. 1:3; 2Кар. 6:7; Эф. 1:12; 1Тэс. 2:13; 2Цім. 2:15; Адкр. 14:4 Нарадзіў Ён нас словам праўды з уласнай волі, каб былі мы першакамі Яго стварэнняў.
19Ведайце, браты мае дарагія: хай кожны чалавек будзе хуткі да слухання, павольны да гутаркі ды няскоры да злосці.
20Бо злосць чалавека не спрычыняецца да справядлівасці Божай.
21 Дзеі 13:26; Рым. 1:16; Эф. 4:22; Клс. 3:8 Таму адкіньце ўсякі бруд і лішнюю злосць і з пакораю прымайце засеянае слова, каторае можа збавіць душы вашы.
22 Мц. 7:21; Лк. 6:46; Рым. 2:13 Будзьце выканаўцамі слова, а не толькі слухачамі, якія саміх сябе ашукваюць.
23Бо калі хто толькі слухае слова, а не выконвае яго, ён падобны да чалавека, які аглядае прыроджанае аблічча сваё ў люстэрку;
24бо ён паглядзеў на сябе, і адышоўся, і зараз забыўся, якім ён быў.
25 Ян. 8:32; 1Пёт. 2:16; Рым. 8:2; 2Кар. 3:17 Хто ж пранікне ў дасканалы закон свабоды і вытрывае ў ім, той станецца не слухачом, які забываецца, але выканаўцам справы, і шчасны будзе ў сваёй дзейнасці.
26 1Пёт. 3:10 Калі сярод вас хто думае, што ён пабожны, а не трымае языка свайго, ашукваючы сэрца сваё, таго пабожнасць пустая.
27Пабожнасць праўдзівая і беззаганная перад Богам і Айцом вось якая: апекавацца над сіротамі і ўдовамі, дапамагаючы ў іх бедах, ды ўсцерагчыся беззаганным ад гэтага свету.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
