1 Пс. 32:11 Весяліцеся, справядлівыя, у Госпадзе; справядлівым належыцца пахвала.
2 Пс. 92:4 Вызнавайце Госпада на гуслях, грайце Яму на псалтыры дзесяціструннай.
3Спявайце Яму новую песню, стройна Яму грайце з ускліканнямі.
4Бо праўдзівае слова Божае, і ўсе справы Яго верныя.
5 Пс. 119:64 Ён любіць справядлівасць і закон, зямля поўная міласэрнасці Госпада.
6 Нэгэм. 9:6; Дзеі 4:24 Словам Госпадавым створаны нябёсы і дыханнем вуснаў Яго кожная сіла іх.
7Быццам у мяшок, збірае Ён воды марскія, у скарбніцах складае бяздонні.
8Хай уся зямля баіцца Бога, перад абліччам Яго хай трымцяць усе жыхары свету.
9Бо Ён сказаў, і сталася; Ён загадаў і стварылася.
10Госпад разбурае намеры паганаў, пустымі робіць задумы людзей.
11Намер Госпада трывае павечна, задумы Яго сэрца з роду ў род.
12 Пс. 144:15 Шчасны той народ, для якога Госпад — гэта Бог, і той народ, які Ён выбраў Сабе ў спадчыну.
13Госпад глядзіць з неба, бачыць усіх сыноў чалавечых.
14Зірнуў Ён з месца Свайго пражывання на ўсіх тых, што насяляюць зямлю.
15Ён, Які ўтварыў кожнаму паасобку сэрцы іх, Які разумее ўсе справы іх.
16Не бывае вызвалены цар вялікай сілай і не вызваліцца волат дзякуючы вялікай сіле сваёй.
17Ненадзейны конь для выратавання, і вялізнай сілай сваёй не ўратуе.
18Вось вочы Госпада над тымі, што Яго баяцца, і да тых, якія спадзяюцца на Яго ласку.
19Каб вырваў Ён у смерці душы іх і каб карміў іх у час голаду.
20Душа наша мае надзею на Госпада. Ён — наш памочнік і абарона,
21бо ў Ім узрадуецца наша сэрца, і ў імю Яго мы знайшлі надзею.
22Дык няхай жыве міласэрнасць Твая, Госпадзе, да нас, як і мы ўскладаем надзею на Цябе.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
