Ліст да Гебраяў Раздзел 2 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Таму неабходна нам пільна сачыць за тым, што мы чулі, каб часам не сысці з дарогі.

2

7 Мала панізіў Ты яго за анёлаў, славаю і пашанаю ўвянчаў яго, і паставіў яго па-над творамі рук Тваіх,

8 Мц. 28:18 і ўсё Ты кінуў пад ногі яго». Калі ж усё падуладніў Яму, то нічога не засталося непадуладным Яму. Цяпер жа бачым, што яшчэ не ўсё падуладнена Яму.

9 Плп. 2:7; 1Пёт. 1:21; Адкр. 5:9 Вось у Тым, Які быў мала паніжаны за анёлаў, бачым Ісуса, замучанага смерцю, вянчанага славай і пашанай, каб з ласкі Божай за ўсіх спазнаў смерць.

10 Лк. 24:26; Ян. 1:3 Бо належала, каб Той, для Якога ўсё і праз Якога ўсё, Таго, Які шмат сыноў прывёў у славу, Правадыра іх збаўлення, удасканаліў праз цярпенне.

11 Мц. 12:49; Мк. 3:34; Ян. 20:17; Дзеі 17:26 Бо Той, Хто ўсвячае, і тыя, якія ўсвячаюцца, ад Аднаго ўсе. Дзеля таго Ён не саромеецца называць іх братамі,

12 Пс. 22:23 кажучы: «Абвяшчу імя Тваё Маім братам, пасярод святыні буду славіць Цябе».

13 Іс. 8:17, 18 І яшчэ: «Я буду спадзявацца на Яго». Ды яшчэ: «Вось Я і дзеці, якіх даў Мне Бог».

14 Рым. 8:3; 1Кар. 15:54; Клс. 2:15; 2Цім. 1:10; Ян. 1:14; 1Ян. 3:8; Адкр. 20:10 Дык калі дзеці сталіся супольнікамі ў целе і крыві, і Ён таксама стаўся супольнікам іх, каб смерцю знішчыць таго, які мае ўладу смерці, гэта значыць д’ябла,

15 Лк. 1:74; Рым. 8:15; Гал. 4:1 і каб вызваліць тых, што праз страх смерці на ўсё жыццё былі аддадзены ў няволю.

16 Рым. 4:16 Бо не анёлаў Ён прымае, але семя Абрагама прымае.

17 Рым. 3:25; Плп. 2:7 Дзеля гэтага Ён павінен быў ва ўсім упадобніцца братам, каб стацца міласэрным і верным Першасвятаром у Бога, каб ачысціць грахі народа,

18бо таму, што Ён Сам быў спакушаны і цярпеў, можа тым, якія спакушаны, дапамагчы.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help