Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха) 14 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Шчасны чалавек, які не зграшыў словам вуснаў сваіх, ды не турбуе яго смутак злачынства.

2Шчасны той, каго не асуджае душа яго і хто не згубіў сваёй надзеі.

3Для чалавека скупога багацце не мае сэнсу, і нашто золата скнары.

4 Ёў 27:16, 17 Хто адмаўляе ў належным сваёй душы, для другіх збірае, і з дастаткаў яго іншы багата жыць будзе.

5Хто для сябе ліхі, як для каго іншага добры будзе? І ён не пацешыцца з маёмасці сваёй.

6 Высл. 11:17 Няма горшага чалавека за таго, хто скнара для сябе; і гэта адплата за яго ліхоту.

7І калі ён добрае што робіць, то несвядома і пад прымусам, і затым выявіць сваю ліхоту.

8Ліхое ёсць вока скнары, і ён адварочвае аблічча сваё і зверху глядзіць на іншых.

9Ненасытнае вока хціўцы, не насыціцца тым, што мае, пакуль не знішчыць, высушваючы, сваю душу.

10Ліхое хцівае вока прагне хлеба і пагарджае ежай сваёю.

11Сыне, калі маеш магчымасць, дбай пра сваё дабро і ўскладай належныя ахвяры Богу.

12Памятай, што смерць не марудзіць і прымірэнне памерлых, бо яно не адкрыта табе: прымірэнне бо гэтага свету: смерцю памрэ.

13Перш, чым памрэш, добра рабі прыяцелю свайму і, па магчымасці сваёй, працягнуўшы руку, дай яму.

14Не пазбаўляй сябе добрага дня, і доля хацення дабра хай не пройдзе міма цябе.

15Ці не другім пакінеш маёмасць, здабытую з цяжкасцю, ды труды свае на падзел жэрабя?

16Давай і бяры ды пацяшай сваю душу;

17перад сконам сваім спаганяй справядлівасць, бо ў пекле не трэба шукаць прыемнасці.

18Усё жывое старэецца, як адзенне і як лістота на дрэве, што прыносіць плады:

19 Экл. 1:4 адны нараджаюцца, а другія ападаюць; такі род цела і крыві: адно ўмірае, а другое нараджаецца.

20Усякі тленны твор у рэшце рэшт знікне, і той, хто яго робіць, з ім пойдзе;

21 Пс. 1:1, 2 і кожная адборная праца будзе апраўдана, і кожны творца яе праз яе будзе ўшанаваны.

22Шчасны чалавек, які застанецца ў мудрасці і будзе разважаць у сваёй справядлівасці ды ў разважнасці будзе разглядаць наканаванне Божае;

23хто разважае ў сваім сэрцы аб шляхах Яго, ды разумее ў яе скрытых справах, ідучы за ёй, як наглядальнік, і цвёрда трымаючыся яе дарог;

24хто заглядае праз вокны яе і слухае пры яе дзвярах;

25хто супачывае каля яе дома і ўбівае кол у яе сцены; паставіць палатку сваю каля яе і супачыне ў гасцініцы багаццяў павек.

26Пакіне дзяцей сваіх пад яе дахам ды пад яе галінамі будзе прабываць;

27будзе схаваны ад спякоты пад дахам яе, і ён супачыць у яе славе.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help