1Абцяжарвае душу маю жыццё маё, распачну я прамову маю супраць сябе і буду гаварыць у горычы душы маёй!
2Скажу я Богу: “Не асуджай мяне, а пакажы мне, за што Ты мяне так судзіш?
3Ці добрым Табе здаецца тое, каб прыгнятаць і ганьбіць мяне, стварэнне рук Тваіх, а радзе бязбожнікаў спрыяць?
4 1Сам. 16:7 Ці ж і Ты маеш вочы цялесныя або, як чалавек бачыць, так і Ты будзеш бачыць?
5Ці ж Твае дні, як дні чалавечыя, і гады Твае, як тэрмін чалавека,
6што Ты шукаеш несправядлівасць маю і выведваеш грахі мае,
7хоць Ты ведаеш, што я нічога бязбожнага не зрабіў, ды няма нікога, хто б з рукі Тваёй мог вырваць?
8 Пс. 119:73 Рукі Твае зрабілі мяне і ўфармавалі мяне ўсяго цалкам, і так раптоўна Ты губіш мяне?
9 Род. 2:7; 3:19 Успомні, прашу, што Ты апрацоўваў мяне, як гліну, і вернеш мяне ў парахно?
10Ці Ты не выдаіў мяне, як малако, ды, як сыр, не зляпіў мяне?
11У скуру і цела Ты апрануў мяне, умацаваў мяне касцямі і жыламі;
12абдарыў Ты мяне жыццём і любоўю, і наведванне Тваё сцерагло дух мой.
13Хоць хаваеш Ты гэта ў сэрцы Сваім, аднак ведаю я, што гэта было ў душы Тваёй.
14Ты сочыш за мною, калі я зграшыў, і не паказваешся, каб я быў чысты ад правіннасці маёй.
15Гора мне, калі я буду бязбожным, але хоць бы і быў справядлівы, дык і тады не падыму галавы, накормлены пакутамі і няшчасцем.
16Калі б я ўзняўся ў ганарыстасці, Ты схапіў бы мяне, як ільвяня, і зноў пакажашся дзівосным ува мне.
17Ты ставіш сведкаў Сваіх супраць мяне і павялічваеш гнеў Твой на мяне, і кары Твае будуць ваяваць са мною.
18 Ёў 3:11 Навошта вывеў Ты мяне з улоння? Няхай бы я прапаў, каб вока не бачыла мяне!
19Хай бы я быццам не быў, з улоння пайшоўшы ў магілу.
20 Пс. 39:14 Ці ж нешматлікасць дзён маіх не скончыцца хутка? Адпусці ж мяне, каб троху суцішылася пакута мая,
21перш чым я пайду ды не вярнуся ў зямлю цемры і засені смерці,
22у зямлю змроку і цемры, дзе засень смерці і ніякага ладу, але дзе вечны жах пасяліўся”».
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
