1Алілуя. Хваліце Госпада, бо Ён добры, спявайце псальмы Богу нашаму, бо Ён мілы, Яму належыць хвала.
2Госпад будуе Ерузалім, збірае расцярушаных з Ізраэля.
3Ён лечыць зламаных духам і перавязвае іх раны;
4 Іс. 40:26 Ён вызначае лік зорак і ўсім ім дае імёны.
5 Іс. 40:28 Вялікі Госпад наш і вялікі магуццем, няма ліку мудрасці Яго.
6 Дзеі 4:24; 14:15 Госпад падтрымлівае пакорлівых, а грэшнікаў прыніжае аж да зямлі.
7Спявайце Госпаду песню падзякі, грайце псальмы Госпаду нашаму на цытры.
8Ён закрывае неба хмарамі і ўдабрае зямлю дажджом, Ён вырошчвае траву на гарах і траву, карысную людзям.
9 Ёў 38:41 Ён дае ежу жывёле Сваёй і вараняткам, якія прызываюць Яго.
10Не захапляе Яго сіла каня, ані сіла ног чалавечых.
11Падабаюцца Госпаду тыя, што Яго шануюць, і тыя, што ўсклалі надзею на міласэрнасць Яго.
12Хвалі, Ерузалім, Госпада, выслаўляй Бога твайго, Сіён.
13Бо Ён умацаваў засаўкі брамаў тваіх, дабраславіў сыноў тваіх у табе.
14Ён усталёўвае супакой як межы твае і да сытасці корміць цябе пшаніцаю.
15Пускае прырачэнне Сваё на зямлю, хутка ляціць Яго слова.
16Ён дае снег, быццам воўну, іней, быццам попел, рассыпае.
17Кідае градам Сваім, як крошкамі; хто ўтрывае перад сцюжаю Яго?
18Пашле Ён слова Сваё, і растопіць іх; павее вецер Яго, і пацякуць воды.
19Ён абвяшчае слова сваё Якубу, справядлівасці і загады Свае — Ізраэлю.
20Ніводнаму народу не зрабіў так, і не аб’явіў ім сваіх прысудаў. Алілуя.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
