Кніга Псальмаў Псальм 104 (103) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Дабраславі, душа мая, Госпада. Госпадзе Божа мой, Ты ўзвялічыўся надзвычайна! Апрануўся Ты ў велічнасць і аздобу,

2Адзеты ў святло, быццам у шаты, расцягваючы неба, як ветразі,

3Ты будуеш на водах святліцы Твае. Ты ўчыняеш воблака возам Сабе, Ты носішся на крылах ветру.

4 Геб. 1:7 Ты творыш анёламі Тваімі духаў, і слугамі Тваімі — полымя агню.

5Ты заснаваў зямлю на трывалую апору Сваю, не пахіліцца яна на векі вечныя.

6Безданню, як шатамі, прыкрыў Ён яе, над гарамі стаялі воды.

7Ад наракання Твайго ўцяклі яны, гучання грымотаў Тваіх палохаліся.

8Падняліся яны на горы, і апалі ў лагчыны, на месца, якое Ты ім прызначыў.

9Паклаў Ты ім канец, якога не пяройдуць і не вернуцца пакрыць зямлю.

10Ты загадваеш крыніцам сплываць у ручаіны; пасярод гор праходзяць яны,

11становяцца вадапоем усіх звяроў на полі, спатоляць аслы смагу сваю.

12Каля іх пасяляюцца паднебныя птушкі, пасярод галін падаюць галасы свае.

13Ты абвадняеш горы са святліц Тваіх, з плёну спраў Тваіх насычаеш зямлю.

14Ты гадуеш траву для жывёлы і зеляніну на пажытак людзей, выводзячы хлеб з зямлі

15і віно, якое развесяляе сэрца чалавека; Ты ажыўляеш аблічча алеем, а хлеб умацоўвае чалавечае сэрца.

16Насыцяцца дрэвы Госпада і кедры лібанскія, якія Ён пасадзіў.

17Там будуць гнездавацца вераб’і, хата бусла — на верхавіне іх.

18Высокія горы для аленяў, скалы — прыбежышча для барсукоў.

19Учыніў Ён месяц для вызначэння часу, сонца спазнала захад свой.

20Ты рассцяліў цемру, і сталася ноч, у ёй будуць рухацца звяры лясныя:

21ільвяняты, што рыкаюць, каб схапіць і просяць у Бога ежы сабе.

22Уздымаецца сонца, і хаваюцца і залягаюць яны ў сваіх логавах.

23Чалавек выходзіць да працы сваёй, і пры справе сваёй ён да самага вечара.

24Як шмат створана Табой, Госпадзе! Усё з мудрасцю ўтварыў Ты, поўная зямля створанага Табой.

25Вось мора вялікае, і прасторнае, і шырокае: там — гады, якім няма падліку, жывёлы маленькія побач з вялікімі;

26 Ёў 40:20; Пс. 74:14; Іс. 27:1 там будуць плаваць караблі, Левіятан, якога Ты стварыў, каб гуляць з ім.

27 Пс. 145:15 Усё гэта чакае Цябе, каб у свой час даў Ты ім ежу.

28Калі Ты дасі ім, яны збяруць, калі раскрыеш Ты руку Тваю — яны напоўняцца дабротамі.

29Калі ж Ты адвернеш аблічча Тваё, яны ўстрывожацца; адымеш дыханне ў іх, і яны загінуць, і абернуцца ў парахно сваё.

30Калі пашлеш Духа Твайго — творацца, і аднаўляеш Ты выгляд зямлі.

31Будзь хвала Госпаду на век, хай узвесяліцца Госпад з тварэнняў Сваіх.

32 Пс. 144:5 Ён зірне на зямлю і яна дрыжыць, Ён дакранецца да гор — і яны дымяць.

33Буду спяваць Госпаду пры жыцці маім, буду граць псальмы Богу майму, дакуль я ёсць.

34Мілай хай будзе Яму прамова мая; сапраўды адчую асалоду ў Госпадзе.

35Хай згінуць грэшнікі з зямлі, і несправядлівыя так, каб іх не было. Дабраславі, душа мая, Госпада.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help