1Віно — празмерная рэч і сіцэра — неспакойная; ніхто з тых, хто захапляецца імі, не будзе мудрым.
2Як рыканне льва — так і гнеў цара, хто яго выклікае — грашыць супраць душы сваёй.
3Гонар для чалавека — аддзяліцца ад спрэчак; бо ўсе бязглуздыя ўмешваюцца ў ганьбу.
4З-за холаду гультай не хацеў араць; таму ён будзе жабраваць летам, а яму ніхто не дасць.
5Думкі ў сэрцы чалавека — быццам глыбокія воды, але мудры чалавек вычэрпвае іх.
6Завуць сябе міласэрнымі многія людзі, а хто знойдзе праўдзівага чалавека?
7Справядлівы чалавек, які ходзіць у чыстасардэчнасці сваёй, пакіне па сабе шчаслівых дзяцей.
8Цар, які сядзіць на пасадзе законнасці, разганяе ўсё ліхое сваім позіркам.
9 1Ян. 1:8 Хто скажа: «Збярог я чыстае сэрца, я чысты ад граху»?
10 Паўт. Зак. 25:13; Высл. 11:1 Дваякія шалі і дваякая мера — і тое і другое агідныя Госпаду.
11Дзіця можна зразумець па занятках яго, ці будуць справы яго чыстымі і вернымі.
12Вуха, што чуе, і вока, што бачыць, абодва стварыў Госпад.
13Не любі сон, каб беднасць не апанавала цябе; адкрый вочы свае — і наясіся хлеба.
14«Дрэнна, дрэнна!» — кажа ўсякі пакупнік, а калі адыдзецца — тады хваліцца.
15Ёсць золата і мноства самацветаў, а каштоўнейшая пасудзіна — вусны ведаў.
16 Высл. 27:13 Бяры яго вопратку, бо ён выступіў паручыцелем за чужога, за незнаёмых вазьмі ад яго заклад.
17Салодкі для чалавека хлеб падманны, але потым напоўняцца вусны яго каменнем.
18 Высл. 24:6 Планы ўзмацняюцца нарадамі, і войны трэба рыхтаваць пасля нарады.
19 Высл. 11:13 Не сябруй з тым, хто выяўляе сакрэты, і паклёпнічае, і шырока разяўляе рот свой.
20 Вых. 21:17; Мц. 15:4 Хто сварыцца на бацьку свайго і маці — патухне светач яго ў глыбінях цемры.
21Спадчына, якую захопліваюць, спяшаючыся, урэшце рэшт будзе пазбаўлена дабраславення.
22Не кажы: «Я адплачу за ліха», пачакай Госпада, а Ён вызваліць цябе.
23 Паўт. Зак. 25:13 Агіднасць для Госпада дваякія вагі, і шалі падманныя — нядобрая ў вачах Яго.
24Госпад кіруе хадою чалавека, а хто з людзей можа зразумець шлях свой?
25Пастка для чалавека гаварыць неабдумана «святое», а потым выракацца абяцання.
26Мудры цар разганяе бязбожнікаў і згінае над імі кола.
27Светач Госпадавы — аддушына для чалавека, ён даведваецца пра ўсе сакрэты нутра яго.
28Міласэрнасць і праўда берагуць цара, а пасад яго ўмацоўваецца мяккасардэчнасцю.
29Упрыгажэнне юнакоў — іх моц, а гонар старых — сівізна.
30Сіняк раны праганяе ліха, і ўдары — у глыбінях нутра.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
