Ліст да Рымлянаў Раздзел 16 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Дзеі 18:18 Даручаю вам Фебу, сястру нашу, якая ёсць служкаю царквы, што ў Кенхрах,

2каб прынялі яе ў Госпадзе, як належыць святым, і дапамаглі ёй ва ўсім, у чым яна будзе мець ад вас патрэбу, бо яна дапамагала многім і мне самому.

3 Дзеі 18:2; 1Кар. 16:19; 2Цім. 4:19 Прывітайце Прыску і Аквілу, супрацоўнікаў маіх у Хрысце Ісусе,

4 1Кар. 16:19; Клс. 4:15; Флм. якія за маю душу падставілі свае галовы, якім не толькі я ўдзячны, але ўсе цэрквы паганаў,

5 1Кар. 16:15 а таксама і хатнюю іх царкву. Прывітайце мне мілага Эпенета, першынца ў Хрысце з Азіі.

6Прывітайце Марыю, якая многа папрацавала для нас.

7 Дзеі 1:3; Рым. 16:3; 2Кар. 8:23 Прывітайце Андраніка і Юнію, сваякоў маіх, увязненых разам са мною, праслаўленых сярод Апосталаў, якія перш за мяне былі з Хрыстом.

8Прывітайце любага мне ў Госпадзе Амплія.

9Прывітайце нашага супрацоўніка ў Хрысце Урбана ды мілага мне Стахія.

10Прывітайце выпрабаванага ў Хрысце Апэлеса. Прывітайце тых, што з дому Арыстабула.

11Прывітайце Герадыёна, сваяка майго. Прывітайце тых, што з дому Нарцыза, якія ў Госпадзе.

12Прывітайце Трыфэну і Трыфосу, што працуюць для Госпада. Прывітайце мілую Пэрсыду, якая многа папрацавала для Госпада.

13Прывітайце выбранніка ў Госпадзе Руфа і маці яго і маю.

14Прывітайце Асынкрыта, Флегонта, Герма, Патроба, Гермія ды братоў, што разам з імі.

15Прывітайце Філалога і Юлію, Нэрэя і яго сястру, Алімпа ды ўсіх святых, што разам з імі.

16 1Кар. 16:20; 2Кар. 13:12; 1Тэс. 5:26; 1Пёт. 5:14 Прывітайце ўзаемна адзін аднаго святым пацалункам. Вітаюць вас цэрквы Хрыстовы.

17 Мц. 7:15; Дзеі 15:1; 1Кар. 5:9; Клс. 2:8; 1Цім. 6:3; Ціт. 3:10 Прашу вас яшчэ, браты, каб асцерагаліся тых, што чыняць нязгоду і перашкоды супраць навукі, якой вы навучыліся. Ухіляйцеся ад іх!

18 2Пёт. 2:3; Юды 12; Плп. 3:19; Клс. 2:4 Такія людзі не служаць Госпаду нашаму Ісусу Хрысту, але жывату свайму, і салодкімі словамі і красамоўствам зводзяць сэрцы нявінных.

19 Мц. 10:16; Рым. 1:8; 1Кар. 14:20 Бо ваша паслухмянасць вядома ўсім. Дык радуюся за вас, але прагну, каб вы былі мудрымі на дабро і беззаганнымі ў ліхім.

20 Рым. 15:33; 1Кар. 16:23; 2Кар. 13:13; Гал. 6:18; Плп. 4:23; 1Тэс. 5:28; 2Тэс. 3:18; Адкр. 22:21 Бог жа супакою хутка скрышыць шатана пад нагамі вашымі. Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі!

21 Дзеі 13:1; Плп. 2:19; Геб. 13:23 Вітаюць вас Цімафей, супрацоўнік мой, і Луцый, і Язон, і Сасіпатар, сваякі мае.

22Вітаю вас у Госпадзе і я, Тэрцый, які напісаў ліст у Госпадзе.

23 Дзеі 19:22; 1Кар. 1:14; 2Цім. 4:20 Вітае вас Гай, гасцінны для мяне і для ўсёй царквы. Вітае вас Эраст, скарбнік горада, і брат Кварт.

24 1Тэс. 5:28 Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амін.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help