Кніга Лічбаў Раздзел 34 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Далей казаў Госпад Майсею, гаворачы:

2«Загадай сынам Ізраэля і скажы ім: “Калі ўвойдзеце ў зямлю гэтую Ханаан, тады абшар, які выпадзе па жэрабі вам ва ўласнасць, хай будзе ў гэтых межах.

3Паўднёвая мяжа хай будзе ад пустыні Сін, уздоўж Эдома, і хай мяжуецца на ўсходзе з морам Салёным.

4Хай яны звернуць на поўдзень да ўзвышша Акрабім, каб, такім чынам, пайсці праз Сін і дасягнуць на поўдні Кадэс-Барнэ, а адтуль выйсці да Асарадара і дайсці аж да Асэмона.

5Ад Асэмона хай паверне мяжа да ручая Егіпецкага і спыніцца хай на беразе Вялікага мора.

6Вашай мяжой заходняй хай будзе Вялікае мора, гэта будзе ваша заходняя мяжа.

7А на поўначы хай будзе ў вас мяжа, пачынаючы ад Вялікага мора і аж да гары Гор,

8ад якой павядзіце мяжу да ўваходу ў Эмат і далей, да межаў Сэдада.

9Потым хай пойдзе мяжа да Зэфрона і Асарэнона. Такія хай будуць межы з поўначы.

10Усходнюю мяжу правядзіце ад Асарэнона да Сэпама,

11і ад Сэпама хай пойдзе мяжа ў напрамку Рэблы на ўсход ад Аіна, адтуль хай пойдзе далей і дасягне на ўсходзе боку мора Кінэрэт,

12і працягнецца аж да Ярдана, і спыніцца, нарэшце, пры моры Салёным. Гэта хай будзе зямля вашая з межамі сваімі вакол”».

13 Еш. 14:1-5 І, кажучы, загадаў Майсей сынам Ізраэля: «Гэта хай будзе зямля, якую маеце падзяліць па жэрабі і якую загадаў Госпад даць дзевяці пакаленням і палове пакалення.

14Бо пакаленне сыноў Рубэна па сем’ях сваіх, і пакаленне сыноў Гада па ліку родаў, і палова пакалення Манасы атрымалі ўжо сваю ўласнасць;

15гэтыя два і палова пакаленні ўзялі сваю ўласнасць па той бок Ярдана насупраць Ерыхона на ўсходзе».

16І сказаў Госпад Майсею:

17 Еш. 14:1 «Гэта імёны людзей, якія падзеляць вам зямлю: Элеязэр святар, і Ешуа, сын Нуна,

18і адзін князь з кожнага пакалення, каб падзяліць зямлю ва ўласнасць,

19імёны якіх наступныя: з пакалення Юды — Калеб, сын Ефоны;

20з пакалення Сімяона — Самуэль, сын Аміюда;

21з пакалення Бэньяміна — Элідад, сын Хаселона;

22з пакалення сыноў Дана — Бокцы, сын Ёглі.

23З сыноў Язэпа: з пакалення Манасы — Ханіэль, сын Эфода;

24з пакалення Эфраіма — Кемуэль, сын Сэфтана.

25З пакалення Забулона — Элісафан, сын Парнаха;

26з пакалення Ісахара — кіраўнік Палціэль, сын Азана;

27з пакалення Асэра — Ахіюд, сын Саломі;

28з пакалення Нэфталі — Пэдаэль, сын Аміюда».

29Вось тыя, каму загадаў Госпад падзяліць зямлю Ханаан між сыноў Ізраэля.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help