Адкрыццё Яна Раздзел 12 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1І знак вялікі з’явіўся на небе: жанчына, апранутая ў сонца, і месяц пад яе ступнямі, і на галаве ў яе вянок з дванаццаці зорак,

2 Гал. 4:19 і яна цяжарная, і крычыць ад болю і мук радзільных.

3 Дан. 7:7; Адкр. 13:1 І паказаўся іншы знак на небе: і вось, дракон вялізны, агніста-чырвоны, з сямю галовамі і з дзесяццю рагамі, і на галовах яго сем дыядэм,

4 Дан. 8:10; Мц. 2:16; Адкр. 12:2 і хвост яго сцягнуў трэцюю частку зорак з неба і кінуў іх на зямлю. І дракон стаў перад жанчынаю, якая павінна нарадзіць, каб, як яна народзіць, зжэрці яе сына.

5 Пс. 2:9; Іс. 66:7; Лк. 24:51; Дзеі 1:9; Адкр. 2:27 І нарадзіла сына, хлопчыка, які будзе валадарыць над усімі народамі жазлом жалезным. І ўзяты быў яе сын да Бога і да Яго пасада.

6 Адкр. 12:4 І жанчына ўцякла ў пустыню, дзе мела месца, прыгатаванае Богам, каб кармілі яе там тысячу дзвесце шэсцьдзесят дзён.

7 Дан. 10:13, 21; 12:1; Юды І пачалася вялікая вайна на небе; Міхал і анёлы яго змагаліся з драконам, а дракон і яго анёлы ваявалі супраць іх,

8і не асілілі, і не знайшлося ўжо больш месца для іх у небе.

9 Род. 3:1; Лк. 10:18; Ян. 12:31; 2Кар. 11:3; Адкр. 12:15 І скінуты быў дракон той магутны, змей старадаўні, які завецца д’ябал і шатан, які зводзіць цэлы свет, і скінуты быў на зямлю, і анёлы яго былі скінуты разам з ім.

10 Ёў 1:9-11; Зах. 3:1; Рым. 8:33; Адкр. 11:15 І пачуў я голас магутны на небе, які казаў: «Цяпер настала збаўленне і моц, і Валадарства Бога нашага і ўлада Хрыста Яго, бо скінуты абвінаваўца братоў нашых, які абвінавачваў іх перад Богам нашым днём і ўночы.

11 Лк. 14:26; Ян. 12:25; Рым. 16:20 І тыя перамаглі яго дзякуючы Крыві Ягняці і словам свайго сведчання, і не шкадавалі жыцця свайго нават да смерці.

12 1Пёт. 5:8 Дзеля таго цешцеся, нябёсы і жыхары яго. Гора тым, што жывуць на зямлі і ў моры, бо сышоў д’ябал да вас, поўны вялікай лютасці, ведаючы, што мае мала часу!»

13 Адкр. 12:5 А калі дракон убачыў, што скінуты ён на зямлю, пачаў пераследаваць жанчыну, што нарадзіла сына.

14 Дан. 7:25; 12:7 І былі дадзены жанчыне два крылы вялікага арла, каб яна ляцела ў пустыню на сваё месца, дзе яна будзе карміцца ўдалечыні ад змея праз пару, і поры, ды паўпары.

15І пусціў тады змей з пашчы сваёй за жанчынай ваду, як раку, каб яе знесла патокам.

16І дапамагла жанчыне зямля, бо раскрыла зямля вусны свае і праглынула раку, якую выпусціў дракон са сваёй пашчы.

17І ўзлаваўся дракон на жанчыну, і пайшоў ваяваць з астаткам яе нашчадкаў, якія трымаліся загадаў Божых і мелі сведчанне Ісуса Хрыста.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help