Кніга Эклезіяста Раздзел 7 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Высл. 22:1 Лепш добрае імя, чым пахкія алейкі, і дзень смерці за дзень нараджэння.

2Лепш ісці ў дом жалобы, чым у дом банкету; бо ў гэтым канец кожнага чалавека і жывы збярэ гэта ў сэрцы.

3Лепшы смутак за смех, бо праз засмучанасць твару выпраўляецца душа.

4Сэрца мудрых — у доме жалобы, а сэрца неразумных — у доме весялосці.

5Лепш цярпець нападкі мудрага, чым радавацца спевам неразумнага,

6бо як трэскат гаручых церняў пад катлом, так і смех неразумнага. Але і гэта марнасць.

7Бо паклёп робіць разумнага дурным, а падарунак адурняе сэрца.

8Лепшы канец справы, чым пачатак, лепшы цярплівы за самаўпэўненага.

9 Як. 1:19 Не будзь скоры ў душы да гневу, бо гнеў спачывае ў душы неразумнага.

10Не кажы: «Якая, ты думаеш, прычына таго, што ранейшыя часы былі лепшымі, чым цяпер?» Бо не з мудрасці ты пытаешся пра гэта.

11Добрая мудрасць разам з багаццямі і карысная тым, якія бачаць сонца.

12Бо як дапамагае мудрасць, так дапамагаюць грошы; але адукаванасць мае тую перавагу, што мудрасць дае жыццё свайму ўладальніку.

13Прыгледзься да спраў Божых: бо ніхто не змог бы выпрастаць тое, што крывым Ён зрабіў.

14У добры дзень пацяшайся з дабра, а ў дзень ліхі падумай: як тое, так і гэтае стварыў Бог, каб чалавек не даведаўся нічога пра будучыню.

15Усё я бачыў у дні марнасці маёй: ёсць справядлівы, які гіне ў справядлівасці сваёй, ёсць і бязбожнік, які доўгі час жыве ў нягоднасці сваёй.

16Не будзь занадта справядлівым і мудрым звыш меры! Нашто ты хочаш пагубіць сябе?

17 Ёў 15:32; Пс. 55:24 Не чыні занадта бязбожна і не будзь неразумным! Нашто табе паміраць не ў свой час?

18Добра, каб ты трымаў тое, што маеш, але добра, каб і ад іншага не адводзіў рукі тваёй, бо хто шануе Бога, таго і другога пазбегне.

19Мудрасць робіць мудрага дужэйшым за дзесяць князёў горада.

20 2Пар. 6:36 Бо няма на зямлі чалавека справядлівага, які чыніў бы дабро і не грашыў.

21Але і да ўсіх слоў, што гавораць, не прыкладай сэрца свайго, каб не пачуў часам, як твой слуга абгаворвае цябе;

22бо сумленне тваё ведае, што і ты часта абгаворваў другіх.

23Усё гэта я спазнаў праз мудрасць, сказаў: «Зраблюся мудрым».

24А яна далей адступілася ад мяне. Далёка тое, што было, і глыбокая бездань. Хто даследуе яе?

25 Экл. 1:17 Разгледзеў я ўсё душой маёй, каб пазнаць, разгледзець і адшукаць мудрасць і розум і пераканацца, што бязбожнасць — гэта неразумнасць, а аблуда — безразважнасць.

26І выявіў я, што гарчэйшая за смерць жанчына, яна — пастка паляўнічых, і сіло — сэрца яе, путы — рукі яе. Той, хто падабаецца Богу, пазбегне яе; той жа, хто грэшнік, будзе зняволены ёю.

27«Вось што я высветліў, — сказаў Эклезіяст, — адно за другім, каб здабыць праўду,

28якую дагэтуль шукае душа мая, і я не знайшоў: адшукаў я аднаго чалавека з тысячы, а жанчыны сярод усіх ні адной не знайшоў.

29Вось толькі што знайшоў я: што Бог стварыў чалавека праўдзівым, а людзі кінуліся ў бясконцыя росшукі».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help