Кніга Паўторанага Закону Раздзел 14 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Святар. 19:28; 21:5 Вы — дзеці Госпада, Бога вашага; не рабіце надрэзаў на сабе, не выстрыгайце валасоў паміж вачамі вашымі па памерлым,

2 Вых. 19:5, 6; Паўт. Зак. 4:20; 7:6; 26:18; Ціт. 2:14; 1Пёт. 2:9 бо ты народ святы для Госпада, Бога твайго, і цябе Ён выбраў, каб стаўся ты асаблівым народам для Яго з усіх народаў, якія ёсць на зямлі.

3 Святар. 11:1-47 Не еж нічога паганага.

4Вось жывёлы, якіх вы можаце есці: вол, баран, каза,

5алень, сарна, буйвал, лань, казуля, антылопа, горны казёл.

6Можаце есці кожную жывёлу, якая мае цалкам раздвоеныя капыты і якая жуе жвайку, і на абодвух капытах глыбокі разрэз, і тую жывёлу, якая жуе жвайку.

7Але тых, якія жуюць жвайку і не маюць раздвоеных капытоў, не ежце такіх: вярблюда, зайца і тушканчыка, бо яны жуюць жвайку, але не маюць цалкам раздвоеных капытоў, яны будуць нячыстымі для вас.

8Свіння таксама, бо хаця ў яе цалкам раздвоеныя капыты, але не жуе жвайку, яна будзе для вас нячыстай; мяса іх не ежце і да падліны не дакранайцеся.

9Вось што можна есці з усяго таго, што родзіцца ў вадзе: ежце тых, што маюць плаўнікі і луску;

10а тых, што без плаўнікоў і лускі, не ежце, бо яны для вас нячыстыя.

11Усіх чыстых птушак — ежце.

12Толькі наступных не ежце: арла, грыфа і марскога арла,

13чорнага грыфа, каршука і сокала з родам яго,

14і любую птушку з роду крумкача,

15страуса, саву, чайку і ястраба з родам яго,

16пугача, рыбалова і ібіса,

17лебедзя, пелікана і сыча,

18чаплю і бусла з родам яго, і ўдода і кажана.

19Таксама ўсё, што поўзае і мае крылы, нячыстым будзе для вас, нельга есці.

20Усякую птушку чыстую можаце есці.

21 Вых. 23:19; 34:26 Падліны, якой бы яна ні была, не будзеце есці. Дай яе чужынцу, які здарыцца ў тваёй мясцовасці, або прадай чужынцу: бо ты — народ святы для Госпада, Бога твайго. Не вары казляня ў малацэ маці яго.

22 Святар. 27:30-33; Ліч. 18:21 Выдзяляй дзесятую частку з усіх пладоў насення твайго, якое родзіцца на зямлі штогод,

23 Паўт. Зак. 12:18 і еж перад Госпадам, Богам тваім, на тым месцы, якое Ён выбера, каб прабывала ў ім імя Яго, дзесяціну збожжа твайго, і віна, і алівы, і першародных бычкоў і авечак тваіх, каб навучыўся ты ва ўсе дні шанаваць Госпада, Бога твайго.

24Калі ж далёкай будзе дарога твая і месца, якое выбера Госпад, Бог твой, каб памясціць там імя Сваё і дабраславіць цябе, і ты не зможаш для Бога ў Яго месца ўсё гэта прынесці, каб памясціць там імя Сваё, і калі Госпад, Бог твой, дабраславіў цябе,

25то прадай усё ды атрымай грошы; і вазьмі ў руку сваю ды накіруйся да месца, якое выбера Госпад, Бог твой,

26і купляй за гэтыя грошы ўсё, што табе спадабаецца: ці з валоў, ці з авечак, таксама віно і сікеру, ды ўсё, чаго жадае душа твая; і еж там перад Госпадам, Богам тваім, і весяліся ты і ўся сям’я твая,

27 Ліч. 18:20; Паўт. Зак. 12:19 і левіт, які ў брамах тваіх; глядзі, не пакідай яго, бо ён не мае ані часткі, ані ўласнасці з табою.

28Пад канец трэцяга года аддзялі іншую дзесяціну з усяго, што ўрадзілася ў цябе за гэты час, і пакладзі ў брамах тваіх,

29і хай прыйдзе левіт, які не мае часткі і спадчыны з табой, і чужынец, і сірата, і ўдава, якія знаходзяцца ў брамах тваіх, будуць яны есці і наядуцца, каб дабраславіў цябе Госпад, Бог твой, у кожнай працы рук тваіх, што будзеш рабіць.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help