Кніга Суддзяў Раздзел 11 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1А Яфтах Галаадзец быў вельмі мужным ваяром, быў ён сын распусніцы, бацькам яго быў Галаад.

2А Галаад меў жонку, ад якой меў сыноў, якія, як падраслі, выгналі Яфтаха, кажучы: «Не можаш быць спадкаемцам у доме бацькі нашага, бо нарадзіўся ад другой жанчыны».

3І ён, уцякаючы ад іх і пазбягаючы іх, абжыўся ў зямлі Тоб; і сабраліся пры ім людзі бадзяжныя, і выходзілі з ім.

4У тыя дні сыны Амона ваявалі супраць Ізраэля.

5Калі яны рашуча наступалі, прыйшлі старэйшыны галаадскія, каб узяць у дапамогу сабе Яфтаха з зямлі Тоб.

6І сказалі яму: «Хадзі і будзь нашым кіраўніком, і будзем ваяваць супраць сыноў Амона».

7Ён ім адказаў: «Ці ж вы не зненавідзелі мяне і не выкінулі мяне з дому бацькі майго? А цяпер прыйшлі да мяне, калі бяда вас прыціснула».

8І сказалі Яфтаху князі Галаада: «Вось з гэтае прычыны і прыйшлі мы зараз да цябе, каб ты пайшоў з намі, і ваяваў супраць сыноў Амона, і быў кіраўніком усіх, што жывуць у Галаадзе».

9Яфтах ізноў сказаў ім: «Калі вы клічаце мяне, каб я ваяваў за вас супраць сыноў Амона, і калі аддасць іх Госпад у рукі мае, я буду вашым кіраўніком».

10Яны адказалі яму: «Сам Госпад, Які чуе гэта, будзе пасрэднікам і сведкам, што споўнім слова тваё».

11І пайшоў Яфтах з князямі Галаада, і ўвесь народ зрабіў яго сваім кіраўніком. І ўсе гэтыя словы свае сказаў Яфтах перад Госпадам у Міцпе.

12І паслаў Яфтах пасланцоў да цара сыноў Амона, каб яны сказалі ім ад яго імя: «Што ёсць у мяне і ў цябе, што ты прыйшоў ваяваць супраць мяне, каб захапіць маю зямлю?»

13 Ліч. 21:24 Ён ім адказаў: «Бо Ізраэль забраў зямлю маю, калі выйшаў з Егіпта, ад межаў Арнона да Ябока і Ярдана; такім чынам, вярні мне яе цяпер з мірам».

14І паўторна выправіў Яфтах пасланцоў, і загадаў ім, каб сказалі яны цару Амона:

15«Гэта кажа Яфтах: “Не забраў Ізраэль зямлі Мааба, ані зямлі сыноў Амона.

16Але калі яны выходзілі з Егіпта, вандраваў Ізраэль праз пустыню аж да Чырвонага мора і прыбыў у Кадэс;

17 Ліч. 20:14-21 і паслалі пасланцоў да цара Эдома, кажучы: “Дазволь, каб прайшоў я праз тваю зямлю”. Не пажадаў ён згадзіцца на яго просьбы. Паслаў таксама і да цара Мааба, але і ён не захацеў дазволіць пераход. Дык заставаўся Ізраэль у Кадэсе.

18 Ліч. 21:4, 13 І, абыходзячы праз пустыню, абышоў збоку зямлю Эдома і зямлю Мааба, і прыйшоў на ўсходні бок зямлі Мааба, і стаў лагерам за Арнонам, і не пажадаў увайсці ў зямлю Мааба; бо Арнон ёсць мяжой Мааба.

19 Ліч. 21:21-24 Такім чынам, паслаў Ізраэль пасланцоў да Сэгона, цара амарэяў, цара Хесебона, і сказаў яму: “Дазволь, каб перайшоў я праз зямлю тваю аж да месца майго”.

20Але і ён не згадзіўся прапусціць яго праз межы свае, але, сабраўшы ўвесь народ свой, выступіў супраць Ізраэля ў Ясе і мужна ваяваў з ім.

21І аддаў яго Госпад у рукі Ізраэля з усім яго войскам, ён пабіў яго і завалодаў усёй зямлёй амарэяў, жыхароў гэтай краіны,

22усімі яго межамі ад Арнона да Ябока і ад пустыні аж да Ярдана.

23Дык Госпад, Бог Ізраэля, скінуў амарэяў перад народам Сваім, Ізраэлем; а ты цяпер хочаш мець зямлю яго?

24Ці не ўсё тое, што дае табе бог твой Хамос ва ўласнасць, павінна табе належаць па праву? А што Госпад, Бог наш, пераможца, даў нам, мы маем ва ўласнасці.

25 Ліч. 22:1-6 Ці ты лепшы за Балака, сына Сэфора, цара Мааба? Ці ж сварыўся ён з Ізраэлем і ці ваяваў супраць яго?

26Ізраэль жыў у Хесебоне і ў сёлах яго, і ў Араэры і ў вёсках яго, і ва ўсіх гарадах каля Арнона ўжо трыста гадоў, чаму за такі час вы не выгналі іх?

27Такім чынам, не я грашу адносна цябе, але ты супраць мяне дзейнічаеш нядобра, абвяшчаючы мне несправядлівыя войны. Хай Госпад рассудзіць сёння справу між сынамі Ізраэля і сынамі Амона!”»

28Але цар сыноў Амона не пажадаў згадзіцца на словы Яфтаха, якія ён пераказаў праз пасланцоў.

29І Дух Госпадаў быў на Яфтаху, і ён, праходзячы Галаад і Манасу, прыбыў у Міцпу ў Галаадзе, а адтуль — да сыноў Амона.

30Ён жа даў абяцанне Госпаду, кажучы: «Калі Ты аддасі сыноў Амона ў мае рукі,

31то хто б ні выйшаў першым з брамы дома майго і хто б ні выбег насустрач мне, калі вярнуся я з мірам ад сыноў Амона, таго аддам я на цэласпаленне Госпаду».

32І пайшоў ён супраць сыноў Амона, каб ваяваць з імі, і аддаў Госпад іх у рукі яго.

33І разбіў Яфтах іх ад Араэра аж да мясцовасці Мэніт, а гэта дваццаць гарадоў, і далей аж да Абэл-Хорміма, разгром іх быў страшны, і ўпакораныя былі сыны Амона сынамі Ізраэля.

34Калі вярнуўся Яфтах у Міцпу, у дом свой, выбегла насустрач яму дачка яго адзіная з тымпанамі і скокамі: бо ён не меў апроч яе дзяцей.

35 Ліч. 30:3 І, убачыўшы яе, раздзёр ён адзенне сваё і сказаў: «Ах, дачка мая, ламаючы, ты зламала мяне! І ты ў ліку тых, якія турбуюць мяне! Адчыніў я вусны мае Госпаду і не змагу вырачыся гэтага».

36Яна яму адказала: «Айцец мой, калі ты адкрыў вусны свае перад Госпадам, зрабі са мною ўсё, што ты паабяцаў, дзеля помсты, дазволенай табе Госпадам, і дзеля перамогі над ворагамі тваімі, сынамі Амона».

37І далей гаварыла яна бацьку: «Толькі адно, што прашу: дазволь мне, каб на працягу двух месяцаў я са сваімі сяброўкамі абышла горы кругом і аплакала дзявоцтва сваё».

38Ён ёй адказаў: «Ідзі!» І адпусціў яе на два месяцы. І калі пайшла яна з сяброўкамі сваімі, яна аплаквала дзявоцтва сваё ў гарах.

39І па двух месяцах вярнулася да бацькі свайго; і ўчыніў ён з ёй, як абяцаў, і яна не пазнала мужа. Адсюль узяўся звычай у Ізраэля, і звычай захаваўся,

40што кожны год сыходзіліся на чатыры дні дочкі Ізраэля, і аплаквалі дачку Яфтаха з Галаада.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help