Кніга Псальмаў Псальм 83 (82) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Песня. Псальм. Асафа.

2Божа, не суцішвайся, не маўчы, не супакойвайся, Божа.

3Бо вось, загаманілі Твае непрыяцелі, і тыя, што ненавідзяць Цябе, паднялі галовы.

4Учыняюць яны ліхую нараду супраць Твайго народа, радзяцца супраць тых, каго Ты ўхаваў.

5Кажуць: «Ідземце і вынішчым іх з-паміж народаў і хай не ўпамінаецца больш імя Ізраэля».

6Бо надумляюць яны адзінадушна, супраць Цябе ўсталёўваюць пагадненне;

7у паселішчы ідумеяў і ізмаэльцаў, маабіцян і агарэяў,

8Гэбал і Амон ды Амалек, край Філістэя, з жыхарамі Тыра.

9Таксама і асірыйцы здружыліся з імі і сталі паплечнікамі Лотавых сыноў.

10 Суд. 4:6-22; 7:1-23 Зрабі і гэтым, як зрабіў Мадыяну ці Сісару або Явіну над ручаём Кісон.

11Яны загінулі каля Эн-Дора і сталіся гноем для зямлі.

12 Суд. 7:25; 8:12; Высл. 2:7 З князямі іх учыні падобна, як з Арэбам і Зэбам, як з Зэбахам і Салманам і з усімі іх князямі,

13якія сказалі: «Успадкаемім сабе пашу Божую».

14Божа мой, зрабі іх падобнымі да кола і быццам саломінку на ветры.

15Як агонь, што паліць лес, і як полымя, што абсмальвае горы,

16так пераследуй іх грымотамі Сваімі і бураю Сваёй стурбуй іх.

17Напоўні твары іх сорамам, і няхай прызываюць імя Тваё, Госпадзе.

18Хай пачырванеюць і збянтэжацца на векі вечныя, і пасаромеюцца, і загінуць,

19і хай спазнаюць, што імя Табе — Госпад: Ты адзін — Найвышэйшы над усёй зямлёй.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help