Кніга Псальмаў Псальм 25 (24) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Пс. 86:4 АЛЕФ. Давідаў.

Да Цябе, Госпадзе, узняў я душу маю.

2 БЭТ. Божа мой, на Цябе спадзяюся; хай не сумеюся! Хай не кпяць з мяне непрыяцелі мае.

3 ГІМЭЛЬ. Бо ўсе тыя, што трымаюцца Цябе, не будуць засаромлены. Засаромлены будуць тыя, што чыняць бязвер’е дзеля марнасці.

4 Пс. 27:11 ДАЛЕТ. Пакажы мне, Госпадзе, Свае дарогі і навучы мяне Сваім сцежкам.

5 ГЭ. Вядзі мяне праўдай Тваёй і вучы мяне, бо Ты Бог збавення майго. ВАЎ. На Цябе спадзяюся штодня.

6 ДЗАЙН. Помні, Госпадзе, пра міласці Твае і пра міласэрнасць Тваю, бо яны спрадвечныя!

7 ГЭТ. Не прыпамінай грахоў маладосці маёй і злачынстваў маіх, але помні пра мяне Ты паводле міласэрнасці Тваёй, згодна дабраце Тваёй, Госпадзе.

8 ТЭТ. Спагадны і праведны Госпад, таму наставіць грэшнікаў на шлях;

9 ЁД. пакорлівых накіруе па справядлівасці, наставіць сціплых на шляхі іх.

10 КАФ. Усе шляхі Божыя — міласэрнасць і праўда для тых, што трымаюцца запавету Яго і сведчанняў Яго.

11 Пс. 79:9 ЛЯМЭД. Дзеля імя Твайго, Госпадзе, злітуешся над грахом маім: бо ён так вялікі.

12Госпада? Ён наставіць такога на шлях, які выбірае.

13 НУН. Душа яго ў дабротах прабудзе, а семя яго ўспадкаеміць зямлю.

14 САМЭК. Спагадае Госпад тым, што баяцца Яго, каб адкрыць ім Свой запавет.

15 АЙН. Мае вочы заўсёды да Бога, бо Ён вырве ногі мае з пасткі.

16 ФЭ. Глянь на мяне і пашкадуй мяне, бо самотны я і няшчасны.

17 САДЭ. Пашыр цясніны сэрца майго і вырві мяне з засмучэнняў маіх.

18Прыглядзіся да пакорлівасці маёй і да цяжару працы маёй і адпусці ўсе правіны мае.

19 РЭС. Глянь на ворагаў маіх, бо яны размножыліся, і лютай нянавісцю зненавідзелі мяне.

20 СІН. Пільнуй душу маю і вырві мяне; не пасаромлюся, бо я ўсклаў надзею на Цябе.

21 ТАЎ. Хай бязвіннасць і справядлівасць пільнуюць мяне, бо я трымаўся Цябе.

22 ФЭ. Збаў, Божа, Ізраэль ад усіх няшчасцяў яго.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help