Кніга Мудрасці 3 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1А душы справядлівых ёсць у руцэ Божай, і не кране іх мука смерці.

2 Іс. 57:1, 2 Вачам неразумных здаецца, што яны памерлі, і зыход іх лічаць яны за няшчасце,

3і адлучэнне ад нас – за знішчэнне; а яны трываюць у супакоі.

4І калі людзі ўбачылі мукі, то жывуць яны надзеяй несмяротнасці;

5 2Кар. 4:17 і па кароткім мучэнні атрымаюць бясконцыя даброты, бо Бог выпрабаваў іх і знайшоў іх вартымі Сябе.

6Ён выпрабаваў іх, як золата ў печы, і прыняў іх, як цэласпальную ахвяру,

7і ў час выпрабавання іх – яны заззяюць, як іскры на ржышчы;

8 1Кар. 6:2 будуць судзіць народы і будуць валадарыць над людзьмі, і Госпад будзе валадарыць над імі вечна.

9Тыя, што ўсклалі надзею на Яго, – зразумеюць праўду, і верныя будуць супачываць пры Ім у міласці, бо ласка і міласэрнасць – для святых Яго і выпрабаванне – для выбраннікаў Яго.

10Бязбожныя ж па намерах сваіх будуць пакараны, бо адцураліся Справядлівага і адышлі ад Госпада.

11Няшчасны бо, хто пагарджае мудрасцю і настаўленнем! І пустая надзея іх, і труды бясплодныя, і няма карысці ў справах.

12Жонкі іх неразумныя, і самыя нягодныя іх дзеці, пракляты іх род!

13 Іс. 54:1 Бо шчасная няплодная, але беззаганная, якая не пазнала беззаконнага ложка; атрымае плод у час наведвання душ.

14 Іс. 56:3-5 І еўнух, хто не спаганіў сваіх рук злачыннасцю ані не думаў нічога благога супраць Госпада, – за вернасць бо дадзены яму будзе асаблівы дарунак ды доля, поўная радасці, у святыні Госпадавай.

15Добрых бо ўчынкаў плод слаўны, і корань мудрасці не ўсыхае.

16А дзеці чужаложнікаў не даб’юцца мэты, і знікне патомства незаконнага ложка.

17Калі і будуць яны доўга жыць – будуць іх мець за нішто, і ў канцы – няслаўная іх старасць;

18і калі рана памруць, будуць без надзеі і без суцяшэння ў дзень прызнання:

19бо страшны ёсць канец грэшнага роду!

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help