Кніга Ёва Раздзел 3 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Ярэм. 20:14-18 Потым Ёў расчыніў вусны свае, і наракаў на дзень свой,

2і казаў ён:

3«Хай згіне дзень, у які я нарадзіўся, і ноч, у якую было сказана: “Пачаўся чалавек”.

4Хай дзень той пераменіцца ў цемру; хай не пытаецца пра яго Бог з вышыні, ды хай не будзе ён асветлены святлом.

5Хай зацемняць яго цемра і засень смерці, хай апануе яго змрок і хай агорнецца ён горыччу.

6Хай тую ноч падхопіць цёмная віхура, хай не дадасца яна сярод дзён года, хай не залічыцца сярод месяцаў.

7Хай тая ноч адасобіцца і не будзе годная хвалы;

8хай наракаюць на яе тыя, што наракаюць на дзень, што гатовыя абудзіць левіятана.

9Хай сцямнеюць зоркі яе світання; хай чакае святла, і не будзе, ды хай не пабачыць яна веек зараніцы,

10бо яна не зачыніла ўваходу ўлоння, якое насіла мяне, і не ўхіліла злога ад вачэй маіх.

11 Ёў 10:18 Чаму ж я не памёр ва ўлонні? выйшаўшы з чэрава, не згінуў адразу?

12Навошта быў прыняты каленямі? І навошта быў кормлены грудзьмі?

13Цяпер вось маўчаў бы я ў супакоі і адпачываў бы ўва сне сваім

14з царамі і ўладарамі зямлі, якія ствараюць сабе дамы магілы;

15або з князямі, якія маюць золата і напаўняюць срэбрам дамы свае.

16Або хай бы я не існаваў, бы патаемны выкідыш ці тыя, што, пачатыя, не ўбачылі святла.

17Там бязбожнікі больш не бунтуюцца, і там спачываюць змарнелыя сілай.

18Там былыя вязні ўсе разам без турбот не чуюць крыку наглядчыка.

19Там малы і вялікі, і слуга, вольны ад пана свайго.

20Навошта беднаму даецца святло і жыццё тым, што жывуць у горычы душы?

21 Адкр. 9:6 Яны чакаюць смерці, а яна не прыходзіць, і, шукаючы, здабываюць яе больш рупліва, чым скарбы,

22і радуюцца вельмі, і цешацца з магілы.

23[Навошта святло] чалавеку, дарога якога ўтоена і якога Бог акружыў цемраю?

24Уздыханні мае апярэджваюць хлеб мой, і быццам бурлівыя воды стагнанні мае.

25Бо страх, якога я баяўся, прыйшоў да мяне, і тое, перад чым я трымцеў, настала.

26Я не хаваўся, не маўчаў, не адпачываў, але прыйшло да мяне няшчасце».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help