Кніга Псальмаў Псальм 2 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Дзеі 4:25, 26 Чаму бунтуюцца плямёны і народы задумваюць марнае?

2Узнімаюцца цары зямлі і князі збіраюцца супольна супраць Госпада і супраць Намашчэнца Яго:

3«Парвём кайданы іх, і ярмо іх скінем з сябе!»

4 Высл. 1:26 Той, што жыве ў нябёсах, пасмяецца з іх, Госпад паздзекуецца з іх,

5а потым скажа ім у гневе Сваім і ярасцю Сваёй узрушыць іх:

6«Гэта Я паставіў Валадара Свайго на Сіёне, на святой гары Маёй!

7 Дзеі 13:33; Геб. 1:5; 5:5 Абвяшчу прысуд Госпадаў. Бо Ён сказаў мне: “Ты — сын Мой, Я сёння нарадзіў цябе.

8Прасі Мяне, і Я дам табе ў спадчыну народы і на ўласнасць Табе зямныя прасторы.

9 Адкр. 2:26, 27; 12:5; 19:15 Валадарыць будзеш імі кіем жалезным, нібы глінянае начынне скрышыш іх”».

10А цяпер, цары, зразумейце, уцяміце, што выносіце прысуд на зямлі:

11Служыце Госпаду са страхам і радуйцеся Яму з дрыжаннем,

12 Пс. 33:9; Высл. 16:20; Іс. 30:18 Ушануйце Сына, каб не загневаўся і каб не папрападалі ў дарозе, калі ўзгарыцца неўзабаве гнеў Яго. Шчасныя ўсе, якія цвёрда спадзяюцца на Яго.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help