Кніга Ёва Раздзел 24 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Чаму не ўтоены час ад Усемагутнага і тыя, што пазналі Яго, не ведаюць дзён Яго?

2 Паўт. Зак. 19:14 Адны пераносяць межы, рабуюць статкі і пасвяць іх,

3у сірот адбіраюць асла, бяруць у заклад вала ўдавы,

4убогіх збіваюць са шляху, і ўсе пакорлівыя зямлі змушаны хавацца.

5Другія, як аслы на пустыні, выходзяць яны на працу сваю, чуваючы дзеля здабычы, дзеля хлеба для дзяцей на пустыннай зямлі.

6Жнуць яны не на сваім полі і збіраюць вінаград у бязбожніка.

7Начуюць яны голыя, без адзення, і не маюць чым накрыцца ў холад.

8Мокнуць яны пад горным дажджом і, не маючы прыстанішча, туляцца да скал.

9Адрываюць сірот ад грудзей і ўбогага бяруць у заклад.

10Голыя ходзяць яны, без адзення, і галодныя зносяць снапы.

11Сярод муроў выціскаюць алей і, тупаючы ў выціскальнях, смагнуць.

12У гарадах, паміраючы, стогнуць; і душа зраненых крычыць, ды Бог не забараняе гэтага.

13Яны былі супраць святла, і не ведалі шляхоў Яго, і не затрымліваюцца на сцежках Яго.

14На світанні ўстае забойца, забівае ён няшчаснага і беднага, а ноччу ён будзе, быццам злодзей.

15 Пс. 64:6 Вока чужаложніка чакае цемры, кажучы: “Не ўбачыць мяне вока”, і хавае ён твар свой.

16У поцемках падкопваюцца яны пад дамы, а днём яны хаваюцца і не ведаюць святла.

17Калі ж нечакана заззяе зараніца, яны лічаць яе ценем смерці; калі нават развіднее — гэта страхі ценю смяротнага.

18Лёгкі такі на паверхні вады, і праклятая доля яго на зямлі, і няма нікога, хто б накіраваў яго да вінаграднікаў.

19Суш і спякота занадта высушылі воды, і гэтак пекла — тых, што зграшылі.

20Хай забудзецца пра яго ўлонне маці, хай станецца ён асалодай чарвям, хай не застаецца аб ім успаміну, але, як дрэва, хай зломіцца злачыннасць.

21Ліха ўчыніў ён бясплоднай, якая не нараджае, і ўдаве не ўчыніў ён дабра.

22Ён здужвае сілай сваёю магутных, і калі ён падымецца, то не будзе верыць жыццю свайму.

23Але Бог даў яму месца бяспечнае, на якое ён абапёрся, але вочы Яго на шляхах яго.

24Падняліся яны невысока і не ўтрымаюцца, і паніжаны будуць, як усе, і прападуць, і, як вярхі каласоў, будуць зрэзаны.

25Калі гэта не так, хто можа мяне аспрэчыць, што я схлусіў, і нікчэмнасцю палічыць мае словы?»

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help