1Міктам Давіда. Захавай мяне, Божа, бо я на Цябе спадзяюся.
2Сказаў я Госпаду: «Ты — Госпад мой, няма для мяне дабра без Цябе».
3Да святых, што ёсць на зямлі, да слаўных Тваіх, — да іх усё памкненне маё.
4Памнажаюцца смуткі тых, якія спяшаюцца ўслед за чужымі багамі. Не буду складаць ім ахвяры крывавай і не назаву іх імёнаў вуснамі маімі.
5Госпад — доля спадчыны маёй і келіха майго: Ты той, Хто трымае лёс мой.
6Межы мае выпалі ў прыемных, і спадчына мая — выдатная для мяне.
7Дабраслаўляю я Госпада, Які надае мне разуменне, звыш таго, і па начах навучае мяне нутро маё.
8 Дзеі 2:25-28 Ставіў я Госпада перад вачамі маімі заўсёды; калі Ён праваруч мяне, нічога не баюся.
9Дзеля таго ўзрадавалася сэрца маё і ўзвесялілася душа мая; звыш таго, і цела маё супакоіцца ў спадзяванні.
10 Дзеі 13:35 Бо не пакінеш душы маёй у пекле ды не дасі святому Твайму ўбачыць парахненне.
11Ты даў мне пазнаць дарогі жыцця, Ты напоўніш мяне радасцю ад аблічча Твайго, асалода вечная ў правіцы Тваёй.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
