Евангелле паводле Марка Раздзел 2 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Мц. 9:1 І па некалькіх днях зноў Ён наведаў Кафарнаўм, і людзі пачулі, што Ён у доме,

2і адразу сышлося такое мноства, што нават пры дзвярах не маглі памясціцца, і гаварыў ім слова.

3 Мц. 4:24; Лк. 5:18 І прыйшлі да Яго насільшчыкі са спаралізаваным, якога неслі ўчатырох.

4 Лк. 5:19 І калі з-за натоўпу не маглі яго паднесці да Ісуса, дык раскрылі дах там, дзе Ён быў, і, зрабіўшы дзіру, спусцілі пасцель, на якой ляжаў спаралізаваны.

5 Лк. 7:47 А калі Ісус убачыў іх веру, кажа спаралізаванаму: «Дзіця, даруюцца грахі твае».

6Былі ж там некаторыя кніжнікі, што сядзелі і думалі ў сэрцы сваім:

7«Што Ён кажа? Блюзніць! Хто можа дараваць грахі, калі не Сам Бог?»

8 Ян. 2:25 А Ісус, адразу пазнаўшы Сваім Духам, што яны так думалі ў сабе, кажа ім: «Што думаеце ў сэрцах вашых?

9 Мц. 9:5; Лк. 5:23 Што лягчэй сказаць спаралізаванаму: “Даруюцца твае грахі”, ці сказаць: “Устань, вазьмі пасцель сваю і хадзі”.

10Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі адпускаць грахі, – гаворыць спаралізаванаму:

11“Табе кажу: устань, вазьмі пасцель тваю і вяртайся ў дом твой”».

12 Мц. 15:31; Плп. 2:11 Дык ён адразу ўстаў і, узяўшы пасцель, пайшоў перад усімі, тк што ўсе дзівіліся і славілі Бога, кажучы: «Мы такога ніколі не бачылі».

13І Ісус зноў адышоў да мора, а ўвесь натоўп людзей ішоў да Яго, і Ён навучаў іх.

14 Мц. 4:19; Лк. 5:27; Ян. 1:43 І, калі праходзіў міма, убачыў Леві Алфеева, што сядзеў на мытні, і гаворыць яму: «Ідзі за Мной!» І ён, падняўшыся, пайшоў за Ім.

15 Мц. 9:10 І здарылася, калі ўзлягаў пры стале ў доме яго, узлягала разам з Ісусам і Яго вучнямі шмат мытнікаў і грэшнікаў. Было бо многа іх, і яны хадзілі за Ім.

16І кніжнікі, і фарысеі, бачачы, што Ісус есць з мытнікамі і грэшнікамі, казалі вучням Яго: «Чаму Ён есць і п’е з мытнікамі і грэшнікамі?»

17 Мц. 9:12; Лк. 5:31; 1Цім. 1:15 Пачуўшы гэта, Ісус кажа ім: «Не здаровым патрэбны лекар, але тым, што хварэюць. Я прыйшоў клікаць не справядлівых, але грэшнікаў да пакаяння».

18 Мц. 6:16; Лк. 5:33 Вучні Янавы і фарысеі посцілі. Дык прыходзяць да Яго ды кажуць: «Чаму, вось, вучні Янавы і фарысейскія посцяць, а Твае вучні не посцяць?»

19 Ян. 3:29 Адказаў ім Ісус: «Ці ж могуць посціць вясельнікі, пакуль малады з імі? Дакуль маюць жаніха ў сябе, не могуць посціць.

20 Ян. 16:16 А надыдуць дні, калі жаніха забяруць ад іх, і тады будуць посціць у тыя дні.

21 Мц. 9:16; Лк. 5:36 Ніхто не прышывае латы з новага сукна да старога адзення, бо новая лата раздзярэ старое адзенне, і дзіра зробіцца большая.

22Ніхто таксама не ўлівае маладога віна ў старыя мяхі, бо віно разарве мяхі – і віно выцячэ, і мяхі прападуць; таму маладое віно ўліваць трэба ў мяхі новыя».

23 Паўт. Зак. 23:25; Мц. 12:1; Лк. 6:1 Прыйшлося аднойчы Яму ў суботу праходзіць праз палеткі, засеяныя збожжам. Вучні ж Яго пачалі зрываць каласы.

24Дык фарысеі казалі Яму: «Вось што робяць у суботу, гэта ж не след рабіць!»

25 1Сам. 21:1-6 Ісус жа кажа ім: «Ці вы не чыталі, што зрабіў Давід, калі быў у патрэбе і галодны, ды тыя, што з ім былі?

26 Святар. 24:9; Мц. 12:4; Лк. 6:4 Як увайшоў у дом Божы за Абіятарам першасвятаром ды еў хлябы пакладныя, якіх нельга яму было есці, а толькі святарам, і поруч даў тым, што з ім разам былі?»

27 Лк. 14:5 Ды казаў ім: «Субота ўстаноўлена для чалавека, а не чалавек для суботы.

28 Мц. 12:8 Значыць, Сын Чалавечы ёсць Гаспадар суботы».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help