Ліст да Рымлянаў Раздзел 4 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Мц. 3:9; Лк. 3:8; Як. 2:21 Дык што, скажам, здабыў наш бацька Абрагам паводле цела?

2Бо калі Абрагам апраўданы з учынкаў, – мае славу, але не перад Богам.

3 Род. 15:6; 2Кар. 8:12; Гал. 3:6; Як. 2:23 Бо што кажа Пісанне? «Паверыў Абрагам Богу, і залічана Абрагаму за справядлівасць».

4 2Кар. 8:12 Вось жа, таму, хто працаваў, плата налічваецца не з ласкі, але з доўгу або павіннасці.

5 Гал. 2:16; Эф. 2:8 Таму, аднак, хто не працаваў, але верыць у Таго, Хто апраўдвае бязбожніка, яго вера залічваецца за справядлівасць.

6Так і Давід называе шчасным чалавека, якому Бог без заслугі залічвае справядлівасць:

7 Пс. 32:1, 2 «Шчасныя тыя, якім адпушчаны беззаконні ды якіх грахі закрыты.

8 Шчасны чалавек, якому Госпад не палічыць граху».

9Дык ці гэта шчаснасць датычыцца абрэзання, ці таксама і неабрэзання? Мы кажам: «Залічана Абрагаму вера за справядлівасць».

10Калі была залічана: ці калі быў абрэзаны, ці ў неабрэзанасці? Не пасля абразання, але ў неабрэзанасці;

11 Род. 17:10, 11; Лк. 19:9; Рым. 4:16 і ён атрымаў знак абразання, як пячатку справядлівасці праз веру, якую меў яшчэ ў неабрэзанасці, каб стаўся ён бацькам усіх тых, хто верыць у неабрэзанасці, каб і ім была залічана справядлівасць,

12 Рым. 4:18 і бацькам не толькі тых абрэзаных, што прынялі абразанне, але і тых, якія ідуць слядамі той веры бацькі нашага Абрагама, якая была ў ім у неабрэзанасці.

13 Род. 17:4-6; 22:17, 18 Бо не законам было дадзена Абрагаму і нашчадкам яго абяцанне, што ён стане спадкаемцам свету, але справядлівасцю веры.

14 Гал. 3:18 Бо калі спадкаемцы тыя, што з закону, дык вера пустая і абяцанне знішчыцца.

15Бо закон выклікае гнеў, а дзе няма закону, там няма і злачынства.

16 Рым. 3:24; Гал. 3:22 Таму – па веры, каб з ласкі, каб абяцанне было надзейным для кожнага нашчадка, не толькі для таго аднаго, хто з закону, але і для таго, хто з веры Абрагама, – ён жа бацька ўсіх нас, –

17 Род. 17:5 як напісана: «Устанавіў Я цябе бацькам многіх народаў», – перад Богам, Якому ён паверыў, як Таму, Які ажыўляе мёртвых і называе няіснае існым.

18 Род. 15:5 Ён насуперак надзеі паверыў надзеі стацца бацькам многіх народаў, як было сказана: «Такім будзе патомства тваё».

19 Род. 17:17; Геб. 11:11 І, непахісны ў веры, ён не звярнуў увагі, што цела яго ўжо амярцвела, бо было яму каля ста гадоў, і нутро Сары таксама амярцвела.

20І ў абяцанні Божым не засумняваўся ў бязвер’і, але ўмацаваўся вераю, аддаўшы славу Богу,

21 Лк. 1:37; Геб. 11:19 і быў упэўнены, што Ён мае моц і здзейсніць абяцанае.

22 Як. 2:23 Таму гэта залічана было яму за справядлівасць.

23 Рым. 15:4; 1Кар. 10:6 А гэта напісана не толькі дзеля яго аднаго, што залічана яму,

24 Дзеі 2:24 але і дзеля нас, бо будзе залічана і нам, веруючым у Таго, Хто ўваскрасіў з мёртвых Ісуса, Госпада нашага,

25 Іс. 53:4, 5; 1Кар. 15:17; 2Кар. 5:15; Гал. 2:20 Які быў выдадзены за грахі нашы і ўваскрос дзеля апраўдання нашага.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help