Кніга Даніэля Раздзел 10 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1У трэці год цара персаў Кіра Даніэлю, названаму Балтасарам, было аб’яўлена слова, і слова праўдзівае, вялікае змаганне; і зразумеў ён слова, бо яго сэнс адкрыў у бачанні.

2У тыя дні я, Даніэль, сумаваў тры тыдні дзён,

3не еў я хлеба жаданага, не браў у вусны свае ані віна, ані мяса, не намашчаўся таксама духмянымі рэчывамі, аж пакуль не скончыліся тры тыдні дзён.

4У дзень жа дваццаць чацвёрты першага месяца быў я каля вялікай ракі, якой з’яўляецца Тыгр,

5 Адкр. 1:13-15; 2:18; 19:12 і падняў вочы свае, і ўбачыў: і вось, адзін чалавек, апрануты ў ільняное адзенне, і сцёгны яго былі падперазаны чыстым золатам;

6і цела яго было падобна да тапазу, і твар яго — да ззяння маланкі, і вочы яго былі, як факелы агністыя, і рукі яго і тое, што было ўнізе аж да ног, — накшталт ззяючай медзі, і голас размоў яго — як гоман людзей.

7І я, Даніэль, адзіны меў бачанне; а людзі, якія былі са мной, бачання не мелі, але страх вялікі ахапіў іх, і яны ўцяклі схавацца.

8Я ж застаўся адзін, і ўбачыў гэтую вялікую з’яву, і не меў у сабе сілы, але і твар мой змяніўся на мне аж да разбурэння, і не хапіла мне сіл.

9 Дан. 8:18 І пачуў я гук яго слоў, і ўпаў, як ашаломлены, тварам сваім да зямлі, чуючы гук яго слоў.

10І вось, дакранулася да мяне рука і падняла мяне на калені мае і на далоні маіх рук,

11і сказаў мне: «Даніэлю, муж пажаданняў, зразумей словы, якія я кажу табе, і стань на ногі свае; бо я цяпер пасланы да цябе». І калі ён гаварыў мне гэтыя словы, я, дрыжачы, стаяў.

12Ды сказаў мне: «Не палохайся, Даніэлю, бо ад першага дня, калі накіраваў ты сэрца сваё, каб зразумець і ўпакорыцца перад тваім Богам, словы твае былі выслуханы; і я прыбыў дзеля тваіх слоў.

13 Адкр. 12:7 А князь царства персаў працівіўся мне дваццаць адзін дзень; і вось, прыбыў да мяне з дапамогай Міхаэль, адзін з першых князёў; і я застаўся там, пры цару персаў.

14Прыйшоў жа я, каб навучыць цябе, што спаткае народ твой пры канцы дзён, бо гэта бачанне на тыя дні».

15І калі ён мне яшчэ гэтыя словы казаў, апусціў я твар свой да зямлі і замаўчаў.

16І вось, як быццам сыны чалавечыя дакрануліся да вуснаў маіх; дык адкрыў я вусны свае і загаварыў, і сказаў таму, хто стаяў перада мною: «Госпадзе мой, у час бачання схапілі мяне болі, і ніякіх сіл не засталося ў мяне.

17Дык як зможа такі паслугач гаспадара майго гаварыць тут з гэтым гаспадаром маім? Бо ніякіх сіл не засталося ў мяне, і дыхання майго не засталося ў мяне».

18Дык паўторна дакрануўся да мяне той, хто быў падобны да чалавека, і ўздужыў мяне,

19і сказаў: «Не бойся, чалавек пажаданняў; супакой табе! Узмацуйся і будзь дужы». І калі ён гаварыў са мною, я падужэў і казаў: «Гавары, гаспадару, са мною, бо ўздужыў ты мяне».

20І ён сказаў: «Ці ведаеш, чаго я прыйшоў да цябе? І цяпер вярнуся ваяваць супраць князя персаў, і, як я выйду, тады прыйдзе князь грэкаў.

21Але паведамлю табе, што ёсць напісана ў Кнізе Праўды: і ніхто не можа мне дапамагчы супраць іх, адзін толькі Міхаэль, князь ваш.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help