Кніга Тобіі 11 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1І пайшлі дарогай сваёй, і прыбылі ў Харан, што насупраць Нінівы.

2Тады сказаў Рафаэль: «Ведаеш, якім пакінулі мы бацьку твайго.

3Апярэдзім жонку тваю, каб прывесці дом у парадак, пакуль яны прыйдуць».

4І адправіліся абодва разам. І ён сказаў яму: «Вазьмі жоўць з сабой». І сабака пабег за імі, што быў з ім і Тобіем.

5І Ганна сядзела і паглядала на дарогу сына свайго.

6І яна спазнала яго, калі вяртаўся, і сказала бацьку яго: «Вось жа, сын твой падыходзіць і чалавек, які з ім пайшоў».

7І Рафаэль сказаў Тобіі перш, чым ён падышоў да бацькі: «Ведаю, што адкрыюцца яго вочы.

8Памаж жоўцю вочы яго, і лякарства выгрызе і сцягне з вачэй яго бяльмо. І гляне бацька твой, і ўбачыць святло».

9І выбегла насустрач яму Ганна, і кінулася сыну свайму на шыю, і сказала яму: «Сынок, бачу цябе; магу цяпер паміраць!» І расплакалася.

10І Табіэль падняўся, і ішоў нагамі, і выйшаў да брамы панадворка. І паспяшаўся да яго Тобія,

11і жоўць рыбы меў у руцэ сваёй, і дзьмухнуў у вочы яго, і прытрымаў яго, і сказаў: «Будзь мужны, бацьку!» І прыклаў лякарства да яго вачэй, і пачакаў.

12І затым абедзвюма рукамі сваімі сарваў бяльмо з краёў яго вачэй.

13І ён, бачачы сына свайго, кінуўся яму на шыю

14І, плачучы, казаў яму: «Бачу цябе, сынок, святло вачэй маіх!» І маліўся: «Дабраславёны Бог і дабраславёна вялікае імя Яго, ды дабраславёны ўсе святыя анёлы Яго – ва ўсе векі,

15бо Ён пакараў мяне, і, вось, бачу Тобію, сына майго!» І ўвайшоў Табіэль і Ганна, жонка яго, у дом, цешачыся і дабраслаўляючы Бога ва ўвесь голас свой за ўсё, што з імі сталася. І расказаў Тобія бацьку свайму, што Госпад Бог добра паклапаціўся аб дарозе яго, і што прынёс ён грошы, і што дачку Рагуэля Сару ўзяў за жонку, і што, вось, яна прыбывае і знаходзіцца недалёка каля брамы Нінівы. Дык усцешыліся Табіэль і Ганна.

16І выйшлі насустрач нявестцы сваёй да брамы Нінівы. І нініўцы, бачачы Табіэля, як прыходзіць і ідзе з усіх сваіх сіл і ніякая рука яго не вядзе, – вельмі дзівіліся,

17і Табіэль услаўляў і дабраслаўляў моцным голасам Бога перад імі, бо злітаваўся над ім Бог і адкрыў яго вочы. І Табіэль падышоў да Сары, жонкі сына свайго Тобіі, і дабраславіў яе, і сказаў ёй: «Радуйся, дачка мая! Хай будзе дабраславёны Бог твой, Які прывёў цябе да нас, дачушка! І дабраславёны бацька твой, і дабраславёны сын мой Тобія, і дабраславёна ты, дачушка! Увайдзі ў дом твой у здароўі, і ў дабраславенні, і ў радасці ўвайдзі, дачушка!» У той дзень была радасць усім юдэям, якія жылі ў Нініве.

18І прыбылі з братоў яго Ахікар і Надаб, цешачыся разам з Табіэлем. І вяселле доўжылася ў радасці сем дзён, і было дадзена многа падарункаў.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help