Евангелле паводле Мацвея Раздзел 7 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Мк. 4:24; Лк. 6:37, 38; Рым. 2:1; Як. 4:11 Не судзіце, каб вас не судзілі.

2Бо якім судом вы будзеце судзіць, такім і вас асудзяць, і якою меркай вы будзеце мерыць, такою вам будуць мерыць.

3 Лк. 6:41, 42 Чаму ж ты ў воку брата твайго сцяблінку бачыш, а бервяна ў сваім воку не бачыш?

4Або як жа скажаш брату твайму: “Дазволь, я выцягну сцяблінку з вока твайго”, – а вось, бервяно ў воку тваім?

5Крывадушнік, выкінь перш бервяно з свайго вока і тады ўгледзіш, як выняць сцяблінку з вока брата твайго.

6Не давайце сабакам святога, ды не кідайце перлаў вашых перад свіннямі, каб яны не стапталі іх нагамі сваімі ды, павярнуўшыся, не разарвалі вас.

7 Лк. 11:9-13; Мк. 11:24; Ян. 1:5; 14:13 Прасіце – і будзе вам дадзена. Шукайце – і знойдзеце. Стукайце – і адчыняць вам.

8Бо кожны, хто просіць, атрымлівае; і хто шукае, знаходзіць; і хто стукаецца, таму адчыняюць.

9 Лк. 11:11 Ці ёсць між вамі чалавек, які дасць сыну свайму камень, калі ён просіць хлеба?

10Або, калі папросіць рыбу, дасць яму змяю?

11 Лк. 11:13; Як. 1:17 Дык калі вы, ліхія, навучыліся даваць сынам сваім добрыя дарункі, дык куды больш Айцец ваш, Які ёсць у небе, дасць добрае тым, што просяць у Яго.

12 Лк. 6:31; Рым. 13:8; Гал. 5:14; 1Цім. 1:5 І ўсё, што толькі хочаце, каб вам рабілі людзі, вы і самі ім рабіце. Гэта ёсць закон і прарокі.

13 Мк. 10:23; Лк. 13:24; Ян. 10:1, 2, 7 Уваходзьце праз цесную браму, бо шырокая брама і прасторная дарога вядзе на згубу, ды многа такіх, што праз іх ідуць.

14А якая ж цесная брама і вузкая дарога, што вядзе да жыцця, і нямнога такіх, што знаходзяць яе.

15 Мк. 13:22; Ян. 10:12; Рым. 16:17; 2Кар. 11:13; Клс. 2:8; 1Ян. 4:1 Сцеражыцеся фальшывых прарокаў, што прыходзяць да вас у авечым адзенні, а ў сярэдзіне яны ваўкі драпежныя.

16 Як. 3:12 Па пладах іх пазнаеце іх. Няўжо збіраюць з церня вінаград або з чыліму фігі?

17Так кожнае дрэва добрае родзіць добрыя плады, а благое дрэва – плады благія.

18 Лк. 6:43 Не можа дрэва добрае радзіць плады благія, а дрэва благое радзіць плады добрыя.

19 Мц. 3:10; Лк. 3:9; Ян. 15:6 Кожнае дрэва, якое не родзіць добрага плода, будзе ссечана і кінута ў агонь.

20 Мц. 12:33 Такім чынам, па пладах іх пазнаеце іх.

21 Лк. 13:25-27; Рым. 2:13 Не кожны, хто кажа Мне: “Госпадзе, Госпадзе”, увойдзе ў Валадарства Нябеснае, але той, хто выконвае волю Айца Майго, Які ёсць у небе.

22 Лк. 10:17 Многія скажуць Мне ў той дзень: “Госпадзе, Госпадзе! Няўжо мы не праракавалі ў імя Тваё? Ды ці не ў імя Тваё выганялі дэманаў? Ды ці не ў імя Тваё ўчынялі цуды?”

23 Пс. 6:9; Лк. 13:25-27 А Я тады абвяшчу ім: “Ніколі Я вас не ведаў. Ідзіце прэч ад Мяне, вы, што творыце беззаконне”.

24 Лк. 6:47 Такім чынам, кожны, хто слухае гэтыя словы Мае ды выконвае іх, прыпадобніцца да чалавека разумнага, які збудаваў свой дом на камені.

25І пайшоў дождж, і разліліся рэкі, і падулі вятры, і абрынуліся на той дом, і ён не ўпаў, бо быў пабудаваны на камені.

26А кожны, хто слухае Мае словы і не выконвае іх, прыпадобніцца да чалавека неразумнага, які збудаваў свой дом на пяску.

27І пайшоў дождж, і разліліся рэкі, і падулі вятры, і абрынуліся на той дом, і ён упаў, і вялікім было яго падзенне».

28І сталася, калі Ісус скончыў гэтыя словы, дзівіліся многія людзі з вучэння Яго.

29 Ян. 7:46 Бо вучыў Ён іх, як Той, Хто мае ўладу, а не як іх кніжнікі.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help