1Гэтага спалохалася маё сэрца, і зрушылася яно са свайго месца.
2Слухайце гук голасу Яго і грымоты, якія выходзяць з Яго вуснаў.
3Праз усе нябёсы Ён коціць яго, і бляск яго аж да краю зямлі.
4За ім прагрыміць гром, загучыць голасам велічы сваёй; і не затрымае яго, пакуль не будзе пачуты голас Яго.
5Будзе грымець дзівосна голасам Сваім Бог, Які чыніць вялікае і непазнавальнае.
6Ён загадвае снегу, каб сышоў на зямлю, і дажджам зімовым, і ліўню, каб яны ўзмацняліся.
7Ён кладзе пячатку на руку ўсіх людзей, каб кожны ведаў справы свае.
8Увойдзе звер у логавішча і будзе жыць у пячоры сваёй.
9З поўдня прыйдзе навальніца, а з поўначы — холад.
10З подыхам Божым з’яўляецца лёд, і паверхня вады сціскаецца.
11Маланка вылятае з хмары, і хмары распускаюць святло сваё;
12яны асвятляюць усё наўкола, куды б ні накіравала іх воля Стырнавога, да ўсяго, пра што б ні загадваў Ён ім на абліччы зямнога свету,
13ці то на пакаранне зямлі сваёй, ці то з міласэрнасці Ён загадвае, каб яны з’явіліся.
14Выслухай гэта, Ёве, і ўстань і паразважай пра Божыя цуды.
15Ці ты ведаеш, калі загадаў Бог, каб хмары Яго заяснелі святлом?
16Ці зведаў ты вялікія шляхі хмар і пра цуды Таго, Хто ў мудрасці дасканалы?
17Ці не цёплае тваё адзенне, калі зямля супачыла ад паўднёвага ветру?
18Ты, можа, з Ім расцягнуў нябёсы, надзвычай цвёрдыя, быццам вылітыя з медзі?
19Навучы нас, што маем сказаць Яму? Мы ў гэтай цемры не можам выбраць слоў.
20Хто раскажа Яму, што я гавару? А калі б і сказаў, чалавек будзе паглынуты.
21А цяпер яны не бачаць святла: паветра закрыта хмарамі, але пройдзе вецер і разгоніць іх.
22З поўначы прыходзіць залатое надвор’е, а вакол Бога — велічнасць страшлівая.
23Спасцігнуць Усемагутнага мы не можам: Ён магутны ў сіле; і ўсё ж такі і суд, і вялікую справядлівасць не прыціскае.
24Дзеля таго хай шануюць Яго людзі, бо не паглядзіць Ён на ўсіх тых, што здаюцца сабе мудрымі сэрцам».
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
