1Кіраўніку хору. Псальм. Давідаў.
2Выслухай, Божа, голас мой у роздуме маім; ад страху непрыяцеля ўсцеражы душу маю.
3Захавай мяне ад зборышча ліхадзеяў, ад мноства тых, што чыняць несправядлівасць.
4Яны востраць, быццам меч, языкі свае, накіравалі стрэлы свае, атрутныя словы,
5каб употай працяць стралой беззаганнага. Знянацку стрэляць яны ў яго і не пабаяцца.
6 Ёў 24:15 Умацавалі яны ў сабе нягодны намер. Змовіліся яны, каб патаемна наставіць сеці, сказалі: «Хто ўбачыць іх?»
7Выдумляюць яны злачынствы, ажыццяўляюць прыдуманыя намеры. Унутранае чалавека і сэрца яго — бездань.
8І Бог паб’е іх стрэламі; знянацку з’явяцца раны Яго.
9І зрабіў Ён бяссільнымі языкі іх. Адвернуць галовы ўсе, хто ўбачыць іх.
10І кожны чалавек будзе баяцца; і будуць абвяшчаць справы Божыя і будуць асэнсоўваць учынкі Яго.
11 Пс. 32:11 Узвесяліцца справядлівы ў Госпадзе і будзе мець у Ім надзею, і ўслаўлены будуць усе праўдзівыя сэрцам.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
