1Няхай трывае між вамі братняя любоў.
2
7Памятайце пра настаўнікаў вашых, якія абвяшчалі вам слова Божае і, бачачы вынікі іх жыцця, будзьце пераймальнікамі ў веры.
8 Ян. 8:58; 1Кар. 3:11; 2Кар. 1:19; Адкр. 1:4 Ісус Хрыстос Той самы ўчора, сёння і навекі.
9 Ян. 6:27; Эф. 4:14; Клс. 2:16; Ціт. 3:8; Геб. 9:10; 2Пёт. 3:18 Не дайцеся звесціся рознымі чужымі вучэннямі. Найлепш бо мацаваць сэрца ласкаю, а не ежаю, якая не дапамагла тым, што пайшлі за ёю.
10Маем ахвярнік, з якога не маюць права есці тыя, якія паслугуюць у палатцы.
11 Святар. 16:27; Адкр. 1:5 Бо целы тых жывёлін, кроў якіх за грэх прыносіцца першасвятаром у святое, паляцца за лагерам.
12 Мц. 21:39; Ян. 19:17; Геб. 2:11; 1Пёт. 1:18; Адкр. 1:5 Таму і Ісус, каб усвяціць народ Сваёй Крывёю, быў замучаны за брамаю.
13Дык выйдзем жа і мы да Яго за лагер, пераносячы разам з Ім зганьбаванне,
14бо не маем тут трывалага горада, але шукаем будучага.
15Дык праз Яго заўсёды будзем складаць ахвяру хвалы Богу, гэта значыць плод вуснаў, што праслаўляюць Яго імя.
16Не забудзьцеся пра дабрадзейнасць і супольнасць, бо такія ахвяры мілыя Богу.
17 Дзеі 20:28; 1Кар. 4:1; Плп. 2:29; 1Тэс. 5:12 Слухайце настаўнікаў вашых і падпарадкоўвайцеся ім, бо яны чуваюць над душамі вашымі, як абавязаныя даць справаздачу. Дык няхай яны гэта з радасцю выконваюць, а не са стогнамі, бо гэта не на карысць вам.
18 Дзеі 23:1; Рым. 15:30; 2Кар. 1:11; Эф. 6:18 Маліцеся за нас, бо мы ўпэўнены ў тым, што маем добрае сумленне, жадаючы ва ўсім рабіць добра.
19Асабліва прашу вас зрабіць так, каб чым хутчэй быў я вернуты вам.
20 Ян. 10:11; Рым. 4:24; 1Тэс. 1:10; 1Пёт. 2:25 Бог жа супакою, Які ўваскрасіў з мёртвых вялікага Пастыра авечак у Крыві вечнага запавету, Госпада нашага Ісуса,
21 2Кар. 3:5; Эф. 2:10; Плп. 2:13; 1Тэс. 5:23; 1Пёт. 5:10 хай удасканаліць вас ва ўсякай справе добрай, каб спаўнялі вы Яго волю, выконваючы ў нас, што Яму падабаецца, праз Ісуса Хрыста, Якому слава на векі вечныя. Амін.
22Прашу ж вас, браты, прыміце слова заахвочвання, бо толькі трохі напісаў я вам.
23Ведайце, што брат наш Цімафей выпушчаны; з ім разам, калі хутка прыбудзе, пабачу вас.
24Прывітайце ўсіх вашых настаўнікаў і ўсіх святых. Вітаюць вас тыя, што з Італіі.
25Ласка з вамі ўсімі. Амін.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
