Кніга Суддзяў Раздзел 12 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Суд. 8:1 І вось пакліканыя мужчыны Эфраіма прыйшлі на поўнач і сказалі Яфтаху: «Чаму пайшоў ты ваяваць з сынамі Амона і не захацеў нас паклікаць, каб ішлі з табой? За гэта мы спалім дом твой разам з табою».

2Ён адказаў ім: «Я і народ мой мелі вялікае змаганне з сынамі Амона, і клікаў я вас, каб вы мне дапамаглі, але вы не пажадалі зрабіць гэта.

3Бачачы гэта, аддаў я жыццё сваё ва ўласныя рукі і пайшоў на сыноў Амона, і выдаў іх Госпад у рукі мае. Чым я заслужыў, што сёння вы падымаецеся ваяваць супраць мяне?»

4І, сабраўшы да сябе ўсіх мужчын Галаада, ён ваяваў супраць Эфраіма. І пабілі мужчыны галаадскія Эфраім, бо той казаў: «Вы — уцекачы з Эфраіма; Галаад жыве пасярод Эфраіма і Манасы».

5І занялі галаадцы броды на Ярдане, якімі эфраімцы маглі вярнуцца. І калі да броду прыбываў хто з ліку Эфраіма і казаў: «Прашу, дазвольце мне прайсці», — то галаадцы казалі яму: «Ці ты эфраімец?» Калі той казаў: «Не»,

6пыталіся ў яго: «Тады скажы: “Шыбалет”», і ён адказваў: «Сібалет», бо не мог правільна вымавіць. І адразу ж бралі яго і забівалі каля самага броду на Ярдане. І загінула ў той час у Эфраіма сорак дзве тысячы.

7І Яфтах Галаадзец судзіў Ізраэль шэсць гадоў, і памёр, і быў пахаваны ў сваім горадзе ў Галаадзе.

8Пасля яго судзіў Ізраэль Абэсан з Бэтлехэма.

9Ён меў трыццаць сыноў і столькі ж дачок, і пааддаваў іх замуж за свае межы; а адтуль прывёў трыццаць жонак для сваіх сыноў. Ён судзіў Ізраэль сем гадоў;

10і памёр, і быў пахаваны ў Бэтлехэме.

11Па ім судзіў Ізраэль Аялон Забулонец, і судзіў ён Ізраэль дзесяць гадоў;

12і памёр ён, і быў пахаваны ў Аялоне ў зямлі Забулона.

13Па ім судзіў Ізраэль Абдон, сын Ілеля з Паратона.

14Ён меў сорак сыноў і ад іх трыццаць унукаў, якія ездзілі на сямідзесяці маладых аслах. І судзіў ён Ізраэль восем гадоў;

15і памёр ён, і пахаваны быў у Паратоне, у зямлі Эфраім на гары Амалека.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help