Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха) 35 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Хто захоўвае закон, памнажае прынашэнні.

2Хто зважае на прыказанні – ускладае ахвяру збаўлення.

3[Хто адплачвае за ласку – ускладае ахвяру з мукі, і хто дае міласціну – ускладае ахвяру пахвалы.]

4Адвярнуцца ад злачыннасці – упадабанне Госпаду,

5і адступіцца ад несправядлівасці – маленне за грахі.

6Не паказвайся перад воблікам Госпада з пустымі рукамі:

7 2Кар. 9:7, 8 бо ўсё гэта адбываецца паводле прыказанняў Божых.

8Ахвяра справядлівага напаўняе ахвярнік тлустасцю, і пах яе мілы падымаецца перад Узвышнім;

9ахвяра справядлівага прыемная, ды памяць пра яе не будзе забыта Госпадам.

10З вясёлым вокам праслаўляй Бога, ды не памяншай пяршыняў з рук тваіх;

11пры кожным дарэнні рабі твар свой вясёлым, ды з радасцю ўскладзі ў ахвяру дзесяціны свае;

12давай Узвышняму так, як Ён дае, і з вясёлым вокам зрабі шчодры дар па магчымасці рук тваіх,

13бо Госпад адплаціць і аддасць табе ў сем разоў.

14 Вых. 22:22, 23 Не ўскладай крывадушных дароў, бо Ён не прыме іх,

15і не пакладай надзеі ў несправядлівай ахвяры, бо Госпад ёсць суддзя, і Ён не звяртае ўвагі на славу асобы.

16Ён зверне ўвагу на ўбогага і выслухае маленне пакрыўджанага.

17Не адцураецца ад просьбаў сіраты і ўдавы, калі яна жаліцца.

18Ці ж слёзы ўдавы не сцякаюць па шчацэ, і галашэнне яе не супраць таго, хто іх выклікае?

19Бо яна ад шчакі падымаецца ў неба, і Госпад слухае і незадаволены імі.

20Хто служыць Богу, будзе прыняты з задавальненнем, ды маленне яго падымецца аж да хмар.

21Мальба ўпакорнага пранікне ў воблакі, і не суцешыцца, пакуль не прыблізіцца да мэты; ды не спыніцца, аж пакуль не гляне Узвышні, і Ён як справядлівы суддзя выдасць прысуд.

22Ды Госпад не замарудзіць і Наймагутнейшы не сцерпіць іх, пакуль не сатрэ спінаў крыўдзіцелям,

23і пакуль не адпомсціць паганам, і пакуль не загубіць мноства пыхліўцаў, ды пакуль не сатрэ жазлы несправядлівых,

24пакуль не аддасць людзям па іх учынках і Адаму па дзеянням яго упорыстасці,

25пакуль не выдасць прысуд Свайму народу, ды не абрадуе іх Сваёй міласэрнасцю.

26Міласэрнасць у час гора высакародная і своечасовая, як дажджавыя аблокі ў час засухі.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help