1І сказаў у адказ Ёў:
2«Як жа выслухаў ты кволага? І ты падтрымліваеш плячо таго, хто нядужы?
3Якую параду даў ты таму, хто не мае мудрасці? І разважнасць сваю паказаў ты вялікую.
4Каго ты захацеў павучыць? І чый гэта дух, што выходзіць з цябе?
5Вось жа цені дрыжаць пад водамі і тыя, што жывуць разам з імі.
6 Высл. 15:11 Пекла аголена перад Ім, і няма ніякай заслоны для Абадону.
7Ён расцягвае поўнач над пусткаю і павесіў зямлю на нічым.
8Ён закрывае воды ў хмарах Сваіх, каб не зліваліся яны адначасна на зямлю.
9Ён закрывае выгляд пасада Свайго, расцягваючы над ім хмару Сваю.
10Ён акрэсліў наўкола мяжу водам, аж пакуль скончацца святло і цемра.
11 2Сам. 22:8 Слупы нябесныя дрыжаць і баяцца гневу Яго.
12Магутнасцю Сваёю Ён прыстрашыў мора і мудрасцю Сваёй перамог Рагаба.
13Дух Яго распагодзіў нябёсы, і рука Яго знішчыла ўцякаючага скарпіёна.
14Вось такія межы шляхоў Яго; і, паколькі мы чулі хіба што малую кроплю слоў Яго, то хто змог бы адчуваць грымоты велічы Яго?»
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
